Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 97

Джаан Роўлінг

Дзесь панад ім Герміёна прашапатала “Мабілярбус!

Елка паднялася на колькі цаляў над зямлёю, абляцела столік і з мягкім стукам прызямлілася з іншага боку століка, хаваючы сяброў ад чужых вачэй. Гледзячы праз густыя ніжнія галінкі, Гары ўбачыў адсоўваючыеся ножкі чатырох крэслаў ля суседняга століку і пачуў кхеканне і уздыхі прысеўшых міністра і настаўнікаў.

Потым да століку падыйшла яшчэ пара ног абутых у бліскучыя бірузовыя чаравікі з высокімі абцасамі і пачуў жаночы голас.

— Шклянка джылевага напою...

— Мне, — прамовіў голас прафесаркі МакГонагал

— Чатыры пінты гарачага мядку...

— Дзяк, Размерта, — адказаў Хагрыд.

— Газаваная вада з вішнёвым сіропам, льдом і парасонікам...

— Ммм! — прамовіў прыцмокваючы Флітвік.

— Такім чынам парэчкавы ром вам, міністр.

— Дзякуй, Размерта, даражэнькая, — адказаў Фаджаў голас. — Прыемна табе зноўку пабачыць. А хіба сама нічога не жадаеш? Давай, далучайся да нас...

— Вялікі вам дзякуй, міністр.

Гары ўбачыў, як бліскучыя абцасы сыйшлі кудысь, а потым вярнуліся зноўку. Ад напружання да яго горла падкаціўся камяк. Чаму ён забыўся аб тым што ў настаўнікаў таксама апошнія выходныя ў гэтым семестры? І ці доўга яны збіраюцца тут сядзець? Яму быў патрэбен час, каб вярнуцца да Мядовага Герцага, калі ён жадае трапіць ў Хогвартс сённяшнім вечарам... Нага Герміёны нервова стукала аб падлогу побач з Гары.

— І які лёс прынёс вас да нашых глухменяў, міністр? — спытаўся голас мадам Размерты.

Гары ўбачыў, як тоўсты зад міністра павярнуўся сюды туды ў крэсле, бы той правяраў, ці не падслухоўваюць іх. Потым раздаўся яго ціхі голас:

— Што ж яшчэ, акрамя Сірыюса Блэка, даражэнечкая? Мяркую ты чула аб тым што здарылася ў школе на Хэлоўін?

— Нешта да мяне дайшло, — прызналася мадам Размерта.

— Ты распавёў аб гэтым усяму шынку, Хагрыд? — раздражнённа спыталася МакГонагал.

— І ці вы мяркуеце Блэк яшчэ тут паблізу? — шэптам пацікавілася мадам Размерта.

— Упэўнены ў гэтым, — не задумваючыся адказаў Фадж.

— Ці вы ведаеце, — з лёгкім надрывам ў голасе прамовіла мадам Размерта, — дэментары ўжо двойчы рабілі ператрус ў маім шынку? Мае кліенты вельмі спалоханы... а гэта надта дрэна ўплывае на бізнэс, міністр.

— Размерта, даражэнечкая, мне яны не даспадобы нават больш чым вам, — з няёмкасцю ў голасе паведаміў Фадж, — але гэта неабходныя меры засцярогі... шкада, але ж так склаўся лёс... Я толькі што сстракаўся з іх прадстаўнікамі. Яны страшэнна разлютаваны на Дамблдора, бо ён не пушчае іх у межы школы.

— І я з ім цалкам згодна, — рэзка заўважыла прафесарка МакГонагал. — Як нам вучыць дзяцей, калі паблізу слізгаюць гэтыя жахлівыя істоты?

— Слушна! — піскнуў маленечкі прафесар Флітвік, чые ногі боўталіся над падлогай.

— Але ж, — запратэставаў Фадж, — яны тут каб абараніць вас ад чагось нашмат горшага... мы ведаем што Блэк здольны...