Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 95

Джаан Роўлінг

Гары праціснуўся ў іншы бок крамы праз натоўп шасцігодак дзе месціўся ласункі “Незвычайных Смакаў”. Ля прылаўку стаялі Рон з Герміёнай і разглядалі латок ляндрынак са смакам крыві. Гары ціхенька падкраўся ззаду.

— Бррр, не, Гары напэўна не пажадае гэта есці, тым больш здаецца гэта тавары для упіроў, — прамовіла Герміёна.

— А вось гэта? — спытаўся Рон падсоўваючы пад нос Герміёне слоік Прусачыных Гронак.

— Вызначана, не, — прамовіў Гары.

Рон ледзве на выпусціў слоік з рук.

— ГАРЫ! — узвіскнула Герміёна. — Ты што тут робіш? Як... як ты тут..?

— Вох, — прамовіў Рон у моцным захапленні, — Ты навучыўся апарыяванню!

— Пэўна ж не, — адказаў Гары, а потым сцішыўшы голас, каб не пачуў хтось з шасцігодак распавёў ім аб Мапе Паскуднікаў.

— Цікава чаму Фрэд з Джорджам не перадалі яе МНЕ! — абурана сказаў Рон. — Я ж іх брат.

— Але ж Гары пэўна не збіраецца трымаць яе ў сябе! — выказала смяхотную думку Герміёна. — Ты ж аддаш яе прафесарке МакГонагал?

— Канечне ж, не, — адказаў Гары.

— Ці ты звар’яцела? — вытарапіўшыся на Герміёну, спытаўся Рон. — Аддаваць гэтую карысную рэч?

— Калі б я аддаў яе, мне прыйшося расказаць, адкуль яна ў мяне і тады б Філч даведался б, што Фрэд з Джорджам скралі яе.

— А як жа Сірыюс Блэк? — прашыпела яна. — Што калі ён скарыстаўся адным з праходаў, якія ёсць на мапе. Настаўнікі павінны аб гэтым ведаць!

— У яго гэта наўрацці б атрымалася, — хутка прамовіў Гары. — Глядзі. На мапе ёсць сем сакрэтных праходаў, так? Фрэд з Джорджам сказалі, што аб чатырох Філч ведае. Засталіся тры. Адзін прасеў і ім немагчыма скарыстацца. Яшчэ над адным пасадзілі Лупцуючую Вярбу і выйсці з яго будзе немагчыма. А той якім карыстаўся я... ну... гэта цяжка ўявіць, ён выходзіць у склеп Мядовага Герцага і калі ня ведаць, што ён там ёсць...

Гары завагаўся. А што калі Блэк ведае аб праходзе? Але тут Рон шматзначна кхекнуў і паказаў на аб’яву наклеенную на ўнутранным шкле кандытарскай.

“МІНІСТЭРСТВА МАГІІ ПАВЕДАМЛЯЕ:

Даводзім да звесткі пакупнікоў, што кожны вечар пасля заходу сонца вуліцы Хогсміда патрулююцца дэментарамі. Гэтая мера была ўведзена дзеля бяспекі жыхароў і гасцей Хогсміда і будзе скасавана пасля затрымання Сірыюса Блэка. Таму пажадана, каб усе гандлёвыя аперацыі былі завершаны задоўга да заходу сонца.

З Божым Нараджэннем!

— Бачыш? — ціха прамовіў Рон. — Хацеў бы я пабачыць, якім чынам Блэк паспрабуе пранікнуць у Мядовага Герцага праз вёску перапоўненную дэментарамі. Да таго ж, Герміёна, ці чула ты, каб гаспадары Мядовага Герцага скардзіліся на тое, што нехта пытаўся ўламіцца ў краму? А яны жывуць адразу панад ёй!