Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 94

Джаан Роўлінг

Праход віхляў, выкручваўся і больш нагадваў нару вязізарнага труса, чым на штось іншае. Гары спяшаўся наперад, штохвіліны спатыкаючыся на няроўнай падлозе, трымаючы палачку перад сабой.

Хлопчык рухаўся так даволі працяглы час, але яго падтрымлівалді думкі аб Мядовым Герцагу. Дзесь праз гадзіну праход пачаў расшырацца. Гары паскорыўся, яго твар ўзапрэў, а ногі моцна змерзлі.

Мінула яшчэ дзесяць хвілін калі Гары апынуўся ля падножжа даволі абвятшалай каменнай лесвіцы. Намагаючыся не шумець хлопчык пачаў падымацца. Сто, дзвесці прыступак... ён збіўся з ліку і проста рушыў наперад гледзячы на свае ногі... Раптам ён стукнуўся галавой аб нешта цвёрдае.

Уверсе быў люк. Гары стаяў паціраючы сваю патыліцу і ўважліва прыслухоўваючыся, але ня чуў аніякіх гукаў за ім. Вельмі асцярожна хлопчык прыпадняў люк і зірнуў праз край.

Гэта быў склеп да столі застаўлены ўсемагчымымі куфэрачкамі і скрынкамі. Гары вылез з люку і зачыніў яго, той выдатна зліўся з пыльнай падлогай і было немагчыма заўважыць ці быў ён там. Гары пачаў павольна красціся па драўляных сходах наверх. Цяпер ён выдатна чуў гукі галасоў і званочку над адчыняючыміся і зачыняючыміся дзвярмі.

Вагаючыся, што яму рабіць далей Гары раптоўна пачуў гук адчыняючыхся дзвярэй. Нехта спускаўся ў склеп.

— І захапі яшчэ каробку Мармеладавых смоўжняў, даражэнькі, а то яны амаль што скончыліся, — адчуўся жаночы голас.

Нечыя ногі пачалі спускацца па прыступках. Гары хутка схаваўся за вялізарным стосам скрынак і пачакаў пакуль гаспадар міне яго. Ён чуў, як той рушыў да куфэркаў, што стаялі ля супрацлеглай сцяны. Лепшага шанца ў яго не было...

Хутка і бясшумна хлопчык выскачыў са сваёй схованкі і пабег па сходах, азірнуўшыся назад, ён заўважыў нечую лысіну і зад вытыркаючыеся між стосаў каробак. Гары адчыніў дзверы і праслізнуў праз іх, апынуўшыся за прылаўкам Мядовага Герцага. Ён схіліўся, хутка адбег у бок і выпрастаўся.

Крама была ўшчэнт перапоўнена вучнямі Хогвартса і на Гары ніхто не звяртаў увагі. Хлопчык абмінаў іншых вучняў, азіраючыся навокал. Яго пачаў душыць смех, калі ён паспрабаваў уявіць сабе выраз на свінячым тварам Дадлі, калі б ён змог убачыць дзе цяпер знаходзіўся Гары.

Паўсюль на вочы трапляліся паліцы месціўшыя найсмачнейшыя з ласункаў, якія толькі мажліва ўявіць. Тут былі кавалкі сметанкавай нугі, пераліваючыеся квадраты ружовага какосавага лёду; тлустыя, мядовага колеру ірыскі; сотні відаў ўсемагчымага шакаладу складзенага ў роўныя радочкі; паблізу стаялі вялізная бочкі з цукеркамі ўсіх смакаў ды свісцячымі пчолкамі — шербетавымі шарамі, якія прымушаюць вас левітаваць, аб якіх некалі распавядаў Рон. На суседняй сцяне былі размешчаны Прысмакі са Спецэфэктамі: Найлепшая Гумка ад Дробла, бірузовыя бурбалкі ад якой ня лопаліся колькі дзён; дзіўныя, разлятаючыеся на аскепкі мятныя зубныя ніці; маленечкія чорныя перачныя шатанята (“Дыхні вагнём на свайго сябра!”); мышарозева (“Пачуйце ў сваім роце мітусню і піск!”); жабкі з мятнага крэму (“Сапраўдныя скокі ў вашым страўніку!”); далікатныя цукровыя пёры і выбухаючыя ляндрынкі.