Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 93

Джаан Роўлінг

— Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач, — ўздыхнуў Джордж паляпваючы па загалоўку мапы. — мы перад імі ў непераважаным доўге.

— Яны найшляхетнейшыя асобы, што нястомна дапамагаюць новымі пакаленням свавольнікаў, — урачыста дадаў Фрэд.

— Добра, — бадзёра прамовіў Джордж, — самае галоўнае не забудзься знішчыць сляды, пасля скарыстання мапай...

— ... каб хтось з чужынцаў яе не выявіў, — перасцярог Фрэд.

— Дакраніся да яе шчэ раз і вымаві: “Шалапутства здейснілася!” і яна зноў ператварыцца на чысты скрутак.

— Што ж, юны, Гары, — прамовіў Фрэд, карыкатурна строячы з сябе Персі, — паводзь сябе тут прыстойна!

— Сстрэнемся ў Мядовым Герцагу, — падміргнуў Джордж.

Блізняты ўсміхаючыся выйшлі з пакою, і з задаволенным выглядам рушылі прэч.

Гары зноўку зірнуў на чароўную мапу. Ён ўбачыў як чарнільная кропка місіс Норыс завярнула налева і супынілася, прынюхваючыся да нечага на падлозе.

Калі Філч сапраўды ня ведае аб гэтым праходзе... і калі ня трэба праходзіць праз дэментараў...

Але ня гледзячы на моцнае захапленне ахапіўшые хлопчыка, яму ў галаву прыйшлі перасцерагаючыя словы містэра Візлі:

“Ніколі не давярай таму што мае розум, калі не бачыш дзе знаходзіцца яго мозг.”

Мапа была адной з самых Асабліва небяспечных магічных прыладах і калі б містэр Візлі ведаў пра яе ён пэўна б дадаў... “І прыладамі дзеля магічнага шалапутства”..., але Гары спакушаў сябе тым, што толькі жадае трапіць у Хогсмід, а не скрасці штось, ці напасці на каго-небудзь... да таго ж Фрэд з Джорджам карысталіся ёй шмат год і анічога жудаснага з імі не здарылася...

Гары прасачыў па сакрэтнаму праходу ў Мядовага Герцага пальцам.

Пасля, ён хутка, быццам выконваючы нечый захад выпрастаўся, скруціў мапу і схаваў яе пад сваёй мантыяй і паспяшаў да дзвярэй. Ён прыадчыніў іх, каб упэўніцца, што звонку анікога няма і праслізнуў за статую аднавокай вядзьмаркі.

І што рабіць далей? Ён зноўку выцягнуў мапу і на сваё здзіўленне ўбачыў там новую невялічкую чарнільную кропачку, надпіс ля якой казаў “Гары Потэр”. Яго чарнільная копія стаяла менавіта там, дзе знаходзіўся і сам Гары, пасярэдзіне калідора на чацвёртым паверсе. Фігура на мапе рушыла да статуі і выцягнуўшы палачку дакранулася да яе гарба. Хлопчык хутка выцягнуў уласную палачку і зрабіў тое ж самае, але нічога не адбылося. Ён зноўку зірнуў на мапу. На той, побач з чарнільным Гары праступілі драбнюткія літары, якія абвяшчалі “Дысэндзіюм”.

— Дысэндзіюм! — прашаптаў хлопчык і зноў дакрануўся да статуі.

Адразу ж ў гарбе адчыніўся праход, дастаткова шырокі, каб праз яго мог прайсці даволі хударлявы чалавек. Гары хутка азірнуўся па баках, сунуў мапу пад мантыю і,   праціснуўшы галаву ў праход, кульнуўся наперад.

Ён слізгануў па праходзе адчуваючы спачатку каменны схіл, а потым халодную сырую зямлю. Гары выпрастаўся і азірнуўся. Але вакол была адна толькі цемра. Хлопчык выцягнуў палачку і прашапатаў “Люмос!”. На кончыке яго палачкі ўзнікла святло і Гары ўбачыў, што знаходзіцца ў вельмі вузкім і нізкім земляным ходзе. Ён падняў мапу, дакранушся да яе сваёй палачкай і прамармытаў: “Шалапутства здейснілася!” і ўсе надпісы на мапе адразу ж зніклі. Хлопчык асцярожна склаў мапу, сунуў яе сабе пад мантыю і адчуваючы, як ад усхвалявання і неспакою б’ецца яго сэрца, рушыў наперад.