Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 92

Джаан Роўлінг

— Але ж тут толькі кавалак старога пергаменту, што мне з ім рабіць? — спытаўся Гары.

— Кавалак пергаменту! — прамовіў Фрэд звузіўшы вочы і скрывіўшы морду, як быццам Гары смяротна абразіў яго. — Растлумач яму, Джордж!’

— Ну... гэта адбылося, калі мы вучыліся ў Хогвартсе толькі першы год, Гары... мы былі юныя, бесклапотныя і беззаганныя...

Гары рохкнуш са смеху. Ён сумняваўся што блізняты увогуле колісь былі беззаганымі.

— ... ува ўсялякім выпадку значна беззаганнейшыя чым зараз... і вось мы трапілі ў моцны швах з Філчам.

— Мы кінулі гноебомбу ў калідоры, а яму гэта чамусь не спадабалася...

— Ну ён завёў нас ў свой пакой і пачаў, як заўжды пагражаць што ён...

— ... затрымае нас пасля заняткаў...

— ... вытрыбушыць нам усе вантробы...

— ... а мы не маглі не заўважыць у адной з шафаў скрынку адмаркіяваную, як “Канфіскавана і Асабліва небяспечна”

— Хіба я яе і сам ня бачыў, — усміхнуўшыся заўважыў Гары.

— І што тады зрабіў? — спытаўся Фрэд. — А вось Джордж тады адцягнуў яго ўвагу, кінуўшы другую гноебомбу, а я кутка падняў накрыўку і схапіў... гэта.

— Усё было не настолькі дрэнна, як гучыць, — працягваў Джордж. — І ўвогуле мяркуем, што Філч ўсё роўна не здагадался бы, як яна працуе, аднак ён падазраваў што гэта, інакш бы ён наурацці яе канфіскаваў.

— А вы здагадаліся?

— Вох, так, — ухмыльнуўся Фрэд. — І гэты маленечкі кавалачак прывабнасці навучыў нас большаму, чым усе настаўнікі разам.

— Вы мне галаву дурыце, — сказаў Гары, гледзячы на стары, крыху пакоцаны скрутак.

— Хто, мы? — спытаўся Джордж.

Ён злёгку крануўся пергаменту сваёй палачкай і прамовіў:

“Урачыста прысягаю рабіць выключна брыдоту і анічога больш.”

Ад таго месца да якога кранулася палачка Джорджа, імгненна папаўзлі быццам павуцінне тонкія лініі чарнілаў. Яны краналіся адна да адной, перакрыжоўваліся, распаўзаліся па кутках скрутку; нарэшце ў версе пачалі праступаць фігурныя словы напісаныя зялёнымі чарніламі, якія абвясцілі:

“Яснавельможныя паны Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач

Распаўсюднікі прыладаў дзеля магіннага шалапуцтва

З гонарам прэзэнтуюць

МАПУ ПАСКУДНІКАЎ”

Гэта была падрабязная мапа Хогвардса, як самога замку, так і фальварку. Але ж самым выдатнам было тое, што па мапе рухаліся чарнільныя кропкі з падпісаныя маленечкімі літаркамі імёнамі. Гары ўражана схіліўся над ёй. Кропка ў верхнім куце паказвала, што Альбус Дамблдор пакінуў свой кабінэт, другая паведамляла аб тым што па другім паверсе гойсала місіс Норыс, котка вартаўніка Філча. А полтэргейст Піўз валэндаўся па трафейным пакоі. А калі Гары прабег сюды-туды вачыма па знаёмых месцах, ён заўважыў штось іншае.

На мапе месцілася колькасць праходаў аб якіх Гары і не здагадваўся і частка з іх вяла...

— Да Хогсміду, — сказаў Фрэд, вядучы па мапе пальцам, — вядуць сем хадоў. Філч ведае аб гэтых чатырох, але мы упэўнены, што вось гэтыя, — ён крануў мапу ў колькіх месцах, — яму не знаёмы. Аб вось гэтым, за люстэркам на чацвёртым паверсе не думай, мы карысталіся ім мінулай зімой, але зараз ён прасеў і цалкам заблакаваны. Яшчэ над адным пасаджана Лупцуючая Вярба і ня думаю, што ім нехта будзе карыстацца. Аднак ёсць адзін, які вядзе адразу ў склеп Мядовага Герцага і мы праходзілі праз яго шмат разоў. Ён знаходзіцца адразу ж за гэтым пакоем у гарбе статуі аднавокай вядзьмаркі.