Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 91

Джаан Роўлінг

За два тыдні да канца семестра, неба афарбавалася ў апалава-белы колер, а брудная зямля з ранку пакрылася шацью. У замку ўсё гудзела ў прадчуванні Калядаў. Прафесар Флітвік, настаўнік чараўніцтва нават ўпрыгожыў свой кабінет зіготкімі агенчыкамі, якія насамрэч былі маленечкімі пархаючымі феямі. Навучэнцы радасна абмяркоўвалі свае планы на вакацыі. Рон з Герміёнаю вырашылі застаца ў Хогвартсе. І ня гледзячы на завярэнні Рона аб тым, што ён папросту жадае правесці два тыдні без Персі і паведамленне Герміёны пра то, што ёй неабходна шмат папрацаваць ў бібліятэцы, Гары ведаў, сябры на самой справе вырашылі саставіць яму кампанію і быў вельмі ўдзячны ім за гэта.

Да ўсеагульнага задавальнення аб’явілі, што ў апошнія выходныя перад вакацыямі адбудзеца чарговы паход у Хогсмід, куды адправяцца ўсе, за выключэннем Гары.

— Набудзем нашы калядныя падарункі там! — прапанавала Герміёна. — Мама з татам папросту закахаюцца ў мятную зубную ніць ад Мядовага Герцага!

Змірыўшыся з тым, што яму зноў прыйдзецца, як і заўжды бавіць час адному, Гары запазычыў у Вуда каталог “Мётлы на Любы густ” і вырашыў правесці гэты дзень у прагляданні разнастайных марак. Цяпер ён трэніяваўся на старажытным Метэоры, але ён быў занадта павольны ды дрыготкі, таму хлопцу дакладна была патрэбна новая мятла.

Суботнім ранкам Гары праводзіў накіраваўшыхся ў Хогсмід і апранутых у плашчы ды шалікі Рона з Герміёнай, да дзвярэй замку, а сам ціхінька вярнуўся па мармуровай лесвіцы ў Грыфіндорскую Вежу. За вакноў пачаў падаць снег, у замку было ціха і спакойна.

— Тссссс — Гары!

Хлопчык развярнуўся на палове дарогі да калідоры на чацьвёртым паверсе і ўбачыў Фрэда з Джорджам, якія выглядалі з-за статуі аднавокай гарбатай вядзьмаркі.

— Што вы тут робіце, — зацікавіўся Гары, — няўжо не збіраецеся ісці ў Хогсмід?

— Мы тут, каб падзяліцца з табою крышачкай святочнага настрою, перш чым ісці туды. — таямніча падміргнуўшы прамовіў Фрэд. — Ходзь сюды...

Ён штурхнуў галавою ў бок пустой класы, ля якой стаяла аднавокая статуя. Гары паследаваў у пакой разам з блізнятамі. Джордж зачыніў дзверы, павярнуўся і пасміхаючыся паглядзеў на Гары.

— Табе перадкалядны падарунак, Гары, — прамовіў ён.

Фрэд рухава выцягнуў нешта з пад сваёй мантыі і паклаў на адным са сталоў. Гэта быў квадратны і вельмі стары скрутак пергаменту на якім небыло анічога напісана. Гары, вырашыў, што гэта чарговы жарт блізнятаў тым ня меньш уважліва паглядзеў на скрутак.

— І што мне з ім рабіць?

— Гэта, Гары і ёсць галоўны сакрэт нашага поспеху, — прамовіў Джоррдж, далікатна паляпаўшы скрутак.

— Каб ты ведаў, гэта сапраўдная пакута з ёй развітвацца, — дадаў Фрэд, — але мы ўчора вырашылі, што табе гэта нашмат патрэбней чым нам.

— Тым больш мы ўжо вывучылі яе на памяць, — сказаў Джордж, — і таму перадаем табе ў спадчыну. Тым больш, што мы насамрэч не маем ў ёй патрэбы.