Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 90

Джаан Роўлінг

— Калі яны побач са мною... — прамовіў Гары, утаропіўшыся ў прафесарскі стол, у яго перахапіла горла, — я чую, як Вальдэморт забівае маю маці.

Люпін зрабіў рукою жэст, як быццам пажадаў схапіць хлопчыка за плячо, але перадумаў. Некаторы час ў пакоі панавала цішыня, але яе скасаваў Гары...

— Чаму яны аб’явіліся на матчы? — пакутліва спытаўся Гары.

— Яны вельмі згаладаліся, — халодна адказаў Люпін зачыняючы свой партфель. — Дамблдор не дае ім ўваходзіць ў школу і іх запасы чалавечых эмоцыяў вычарпаліся... Думаю, яны не выстаялі перад такой спакусай, як матч па квідытчу. Усе гэтыя хваляванні... эмоцыі... для іх гэта найфантастычнае свята.

— Азкабан, пэўна найжахлівейшае месца, — прамармытаў Гары. Люпін змрочна кіўнуў у адказ.

— Крэпасць знаходзіцца на маленькай выспе, з усіх бакоў аточанай вадою. Але насамрэч яна ня мае патрэбы ані ў сценах, ані ў вадзе, бо зняволеныя знаходзяцца ў пастцы, якая месціцца ў іх ўласнай галаве, ня здольныя ані на адну шчаслівую думку. Большасць іх вар’яцее праз колькі тыдняў.

— Але у Сірыюса Блэка гэта атрымалася, — павольна прамовіў Гары. — Ён збег адтуль...

Партфель Люпіна выслізнуў з яго рук і ён быў вымушаны нахіліца, каб падхапіць яго.

— Так, — адказаў ён, выпрастоўваючыся. — магчыма ён знайшоў нейкі спосаб змагацца з імі. Бо з майго пункту гледжання гэта наўрадці магчыма... Лічыцца, што дэментары высмактоўваюць з чараўніка, усю яго моц, калі той застаецца з імі працяглы час...

— Але ж вы нейяк прымусілі дэментара адступіць, там ў цягніку, — раптам прамовіў Гары.

— Існуюць сякія-такія метады абароны, — сказаў Люпін. — Але ў цягніку быў адзін дэментар. Калі іх больш змагацца нашмат цяжэй.

— А што за метад? — імгненна спытаўся Гары. — Ці вы не навучыце мяне яму?

— Ну, Гары не такі ўжо я і майстар у змаганні з дэментарамі... хутчэй наадварот...

— Але я павінен мець магчымасць змагацца з імі, калі яны аб’явяцца на чарговым матчы...

— Ну... — Люпін зірнуў на рашучы твар Гары і крыху павагаўшыся прамовіў, — добра. Я паспрабую табе дапамагчы. Але баюсь, што прыйдзецца пачакаць да наступнага семестра. Я павінен зрабіць столькі ўсяго пакуль не пачнуцца вакацыі. Я абраў самы незручны час, каб захварэць.

***

Чакаючы абяцаных антыдэменторскіх урокаў ад прафесара Люпіна, Гары спадзяваўся ніколі больш ня чуць перадсмяротных енкаў сваёй маці, а разгром Хафлпафа камандай Рэйвенкло напрыканцы лістапада канчаткова палепшыў яго настрой. Грыфіндор атрымаў шанец выйграць, але ж цяпер яны не маглі прайграць аніводнага матчу. Да Вуда вярнулася яго маніякальная энэргія і каманда ўпарта працавала, ня гледцячы на халодныя дробныя дажджы, якія захаваліся і ў снежні. Гары ня бачыў на зямле нават намёкаў на дэментараў. Здавалася, гнеў Дамблдора моцна стрымліваў іх на сваіх месцах ля ўваходу.