Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 89

Джаан Роўлінг

— Гэта несправядліва, ён толькі замяшчаў вас, навошта ён паназадаваў нам хатняй работы?

— Мы нічога ня ведаем аб ваўкалаках...

— ... даў нам сачыненне на два скруткі пергаменту!

— Вы казалі яму, што мы іх пакуль не праходзілі? — крыху хмурачыся, спытаўся Люпін.

Гуд распачаўся ізноў.

— Так, а ён сказаў, што мы ані на што не здольныя...

— ... ён нават не хацеў слухаць...

— ... два скруткі пергаменту!

Прафесар Люпін усміхнуўся, гледзячы на абурэнне на тварах вучняў.

— Добра, не хвалюйцеся. Я пагаманю з прафесарам Снэйпам. І сачыненне не патрэбна.

— А, божачкі, не, — ледзь не плачучы, прамовіла Герміёна. — А я яго ужо скончыла!

Урок быў вельмі прыемным. Прафесар Люпін прынёс з сабою шкляначку у якой месціўся блукаючы агенчык. Гэта была невялічкая аднаногая істота, якая здавалася была зроблена з невялічкіх струменчыкаў дыму і выглядала вельмі далікатнай і бяскрыўднай.

— Ён прываблівае спадарожнікаў ў багну, — распавядаў прафесар, канспектуючым вучням. — вы бачыце ў яго руцэ нешта накшталт ліхтара? Ён скочыць па балотах трымаючы яго запаленым... людзі рушаць на святло... і тады...

Блукаючы агенчык выдаў са сваёй шклянцы жахлівы сёрбаючы гук.

Калі празвінеў званок, усе склалі свае рэчы і накіраваліся да выхаду, гэта ж зрабіў і Гары, але...

— Адну хвілінку, Гары, — паклікаў Люпін. — Мне трэба перакінуцца з табой парай слоў.

Гары вярнуўся ў кабінет і пачаў назіраць як прафесар закрываў тканінай шклянку з агенчыкам.

— Я чуў пра матч, — сказаў Люпін, збіраючы кнігі ў свой стары партфель, — і вельмі шкадую аб тваёй мятле. Ёсць якісь шанец яе адрэмантаваць?

— Ані, — адказаў Гары, — Вярба разкалаціла яе ўшчэнт.

Люпін уздыхнуў.

— Лупчуючую Вярбу пасадзілі ў тым жа годзе, у якім я паступіў у Хогвартс. Дзеці выдумалі гульню, па ўмовах якой, трэба было падбегчы як мага бліжэй і дакрануцца да ствала. У рэшце рэшт, хлопчык якога клікалі Дэйві Гаджэн ледзь не залішыўся аднаго вока і нам забаранілі набліжацца да яе. Так што ў мятлы небыло аніякага шанца.

— Пра дэментараў вы таксама чулі? — з цяжкасцю вымавіў Гары.

Люпін хутка зірнуў на яго.

— Так, зразумела. І мяркую мала хто не заўважыў як раззлаваўся прафесар Дамблдор. Занепакоенасць дэментараў расце... яны лютуюць з-за таго, што ім забаронен уваход на тэрыторыю школы... Часам не з-за ніх ты трапіў у аварыю?

— Так. — адказаў Гары і перш чым ён паспеў спыніць сябе ў хлопчыка вырвалася. — Але чаму? Чаму толькі на мяне яны гэдак ўплываюць? Чаму я...?

— Гэта ня мае нічога агульнага са слабасцю. — перарваў яго прафесар Люпін, быццам прачытаўшы яго думкі. — Дэментары маюць на цябе большы ўплыў таму, што ты ў сваім жыцці перажыў тое, чаго не здаралася з іншымі вучнямі — сапраўдны Жах.

Праменчык зімовага сонца ўварваўся у кабінет Люпіна, асвятліўшы яго сівые валасы і зрабіўшы палоскі на яго маладым твары.

— Дэментары — адны з самых гнюсных істот, якія толькі ходзяць па зямлі. Яны жывуць у цёмных і брудных месцах, яны шануюць толькі занядбанне і адчай. Дэментары спустошваюць супакой, надзею і шчасце вакол сябе. Нават маглы, якія ня ў стане іх бачыць, адчуваюць прысутнасць гэтых істот. Калі ты апынешся паблізу ад дэментара, ён высмактае з цябе ўсе добрыя пачуцці, усе шчаслівыя ўспаміны. Калі ў яго будзе магчымасць сілкавацца тваімі пачуццямі дастаткова доўга, ён ператварыць цябе на нешта падобнае самому сябе — бяздушную і злую істоту. Унутры цябе застануцца толькі пустата і самыя найгоршыя ўспаміны. Таго, што здарылася з табой ў маленстве дастаткова, каб каго заўгодна скінуць з мятлы. Так што цябе няма чаго сароміцца.