Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 88

Джаан Роўлінг

Ён нічога не паведаміў ім аб Грыме, бо ведаў што Рон пачне панікаваць, а Герміёна смехі правіць. Але было відавочна, Грым аб’яўляўся ўжо другі раз і ў абодвух выпадках, Гары ледзь не сканаў: у першы раз, амаль што трапіў пад Начны Омнібус, а ў другі зваліўся са сваёй мятлы з пяцідзесяціфутавай вышыні. Няўжо ён збіраецца пераследваць Гары, пакуль той насамрэч не памрэ? Няўжо яму прыйдзецца ўсё астатняе жыццё глядзець праз плячо, ці не наблізіцца гэты звер?

А дэментары. Гары адразу ж пачынаў сябе хворым і зняслаўленным, штораз, калі нават думаў аб іх. Усе іх вельмі жахаліся, але ніхто не губляў пры іх з’яўленні прытомнасці і... ня чуў у галаве галасы сваіх паміраючых бацькоў.

Так, цяпер ён дакладна ведаў каму належыў гэты голас. І што раз, калі ён ляжаў бяз сну ў сваім ложку ў шпітальным крыле і назіраў за палоскамі месяцовага святла на столі, ён зноў і зноў чуў яе словы. Калі дэментары наблізіліся да яго, ён пачуў тое, што тварылася ў апошнія хвіліны жыцця яго маці, яе спробы абараніць сына ад Лорда Вальдэморта і вальдэмортаў смех перад тым, як ён забіў Лілі Потэр... Гары драмаў ўрыўкамі, бо кожны раз калі ён паглыбляўся сон, яго пераследвалі халодныя ліпкія рукі працягнутыя ў яго бок і быццам застылыя ў маленні, а калі ён з жахам прачынаўся толькі праз некаторый час ён пераставаў чуць матчын голас.

***

Вяртанне ў панядзелак да шуму і мітусні школьнага жыцця, сапраўды дапамагло Гары, бо яму прыйшлося думаць аб іншых рэчах, нават, калі пры сустрэчы прыходзілася цярпець дражненні Малфоя. Той ледзь не з’ехаў з глузду ад радасці пры паразе Грыфіндору. Ён нарэшце пазбавіўся ад сваёй падвязкі і, святкуючы разам з астатнімі пры дапамозе абедзвюх рук імітаваў падзенне Гары з мятлы. Большую частку сумеснага занятку па Зеллеварстве Малфой імітаваў дэметнараў, а калі Рон не вытрымаўшы шпульнуў у яго склізкім кракадзілавым сэрцам, трапіўшы Драко ў твар, той гучна запатрабаваў у Снэйпа зняць з Грыфіндора пяцьдзесят балаў.

— Калі і ў гэты раз Абарону ад Цёмных Мастацтваў будзе весці Снэйп, я прыкінуся хворым, прамовіў Рон, калі пасля абеду яны ўтраіх ішлі да кабінэту прафесара Люпіна. — Герміёна, правер, хто там.

Дзяўчынка зірнула ў клас праз дзверы.

— Усё добра.

Прафесар Люпін вярнуўся да працы. Ён выглядаў моцна хворым, яго старая вопрадка вісела на ім больш свабодна, а пад вачыма былі цёмныя колы. Тым ня меньш, ён шчыра усміхнуўся, калі вучні нарэшце занялі свае месцы і адразу раздаўся выбух скаргаў на паводзіны Снэйпа падчас хваробы Люпіна.