Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 9

Джаан Роўлінг

Гары, чыя думкі зараз былі далёка наверсе разам з “Наборам дзеля абслугоўвання мётлаў” імгненна з глухім ударам зваліўся на зямлю.

— Цётка Мардж?-  з жахам вымавіў ён, — Я-яна што, збіралася прыехаць?

Цётка Мардж была сястрою дзядзькі Вернана. І хаця яна не была яго кроўнай сваячкай (бо маці Гары была роднай сястрой цёткі Пятуньі), ён ўсё жыццё быў вымушаны называць яе цёткай. Мардж жыла ў вёсцы ў доме з велізарным садам, дзе яна гадавала бульдогаў. На Прайвет драйв яна аб’яўлялася даволі рэдка, бо не магла надоўга развітацца са сваімі каштоўнымі сабакамі. Але ж кожны яе прыезд відавочным жахам застаўся ў свядомасці хлопца.

Калі Дадлі святкаваў пяты дзень народзінаў, цётка Мардж збіла Гары па галёнках сваім кійком, каб той ня смеў перамагаць яе ўлюбёнца ў гульню “Музычныя статуі”. Праз некалькі год яна аб’явілася на Каляды і прывезла Дадлі камп’ютэрызаванага робата, а Гары скрынку сабачага печыва. А падчас яе візіта за год да паступлення Гары ў Хогвартс, хлопец выпадкова наступіў на лапу Рыперу, аднаму з яе ўлюбёных бульдогаў. Сабака доўга бегаў за Гары па садзе і ўрэшце загныў на дрэва. Дык Мардж увяла рыпера толькі па апоўначы. Калі Дадлі прыпамінаў гэты выпадак у яго яшчэ доўга выступалі на вачах слёзы ад смеху.

— Мардж прабудзе тут увесь тыдзень, — раўнуў дзядзька Вернан, — і дарэчы, — ён пагрозліва тыкнуў свой тоўсты палец у Гары, — мы з табой дамовімся а сім-тым, пакуль я за ёй не паехаў...

Дадлі ўсміхнуўся і адарваў вочы ад тэлевізара.

Пазіраць на тое, як бацька запалохвае Гары было ўлюбёнай забавай Дурслі малодшага.

— Па-першае, — рыкнуў дзядзька Вернан, — ты павінен размаўляць з Мардж як цывілізаваныя людзі.

— Добра, — з’едліва адказаў Гары, — але толькі, калі яна гэдак жа будзе размаўляць са мной.

— Па-другое, — працягваў дзядзька зрабіўшы выгляд, што ня чуў яго адказу, — Мардж нічога ня ведае аб тваёй ненармалёвасці і я не жадаю, каб ты дэманстраваў ёй свае вар’яцкія дзівацтвы, ці ты добра мяне зразумеў?

— Калі яна будзе рабіць тое самае, — сціснуўшы зубы адказаў Гары

— І па-трэццяе, — працягваў Вернан, яго вочкі звузіліся і быццам зніклі з яго барвовага твара, — мы паведамілі Мардж, што ты вучышся ў Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў

— Што?! — прагаласіў Гары.

— І ты будзеш прытрымлівацца гэтай гісторыі, ці чакай бяды, — пырснуў сліной дзядзька Вернан.

Гары сядзеў збляднелы і раз’юшчаны і глядзеў на Вернана з цяжкасцю верачы ў тое, што ён казаў. Тыднёвы візіт цёткі Мардж — горшага падарунка ад Дурслі на дзень нараджэння цяжка было ўявіць, нават горшы за старыя дзядзькавы шкарпэткі.

— Добра, Пятунья, — прамовіў Вернан падымаючыся на ногі, — я паехаў на станцыю. А ці ты не жадаеш праехацца, Дадэрс?

— Не, — адказаў Дадлі, зноўку ўперыўшыся ў тэлевізар, калі дзядзька скончыў лаянку з Гары.

— Дадзі трэба падрыхтавацца да візіту любай цётачкі, — прамовіла цётка Пятунья, — гладзячы Дадлі па тоўстай светлавалосай галаве, — Мамачка набыла яму выдатны новы гальштук-бабачку.