Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 11

Джаан Роўлінг

Праз дзесяць хвілінаў Эрал, разам з Хэдвіг (з цыдулкай для Рона на назе) выляцелі ў вакно. А Гары, адчуваючы сябе ўшчэнт пагана, з маркотай паставіў пустую клетку ў шафу для вопрадкі.

Але ж доўга яму сумаваць не далі. Часу амаль не засталося, цётка Петунья ўжо падняла лямант, патрабуючы, каб Гары спускаўся ўніз і быў гатовы павітаць госцю.

— Зрабі што-небудзь са сваёй фрэзурай, — гыкнула яна, калі хлопец аб’явіўся ў гасцёўне.

Гары ня бачыў у гэтым аніякай карысці, бо Мардж настолькі любіла яго крытыкаваць, што чым неахайней, лічыў хлопец, будзе яго выгляд, тым цётка будзе больш добра сябе адчуваць.

Праз імгненне адчулася храбусценне жвіру на дарозе і дзядзькаў аўтамабіль заехаў у двор, адчуўся глухі стук аўтамабільных дзверцаў і крокі па садовай сцежцы.

— Адчыні дзверы, — сыкнула цётка Пятунья Гары.

У душы хлопца ўсё абарвалася, але ён ўзяўся за дзвярную ручку.

На парозе стаяла цётка Мардж. Яна вельмі нагадвала Вернана. Яна была гэткай жа велізарнай, тлусценнай і барвоватварай. У яе нават меліся вусы, хай і не настолькі густыя, як у брата. У адной руцэ цётка Мардж трымала агромістую валізу, а падпахай несла старога злоснага будьдога.

— А дзе мой Дадлінька? — зароўла яна. — Дзе мой пляменюшачка-душачка?!

Дадлі, цяжка перавальваючыся пабег па калідоры. Яго светлыя валасы былі гладзенька залізаны на тлусценнай галаве, а гальштук-бабачка ледзь-ледзь выглядваў з-пад яго шматлікіх падбароддзяў. Цётка Мардж моца пхнула валізу у жывот Гары, так што ў хлопца перахапіла дыханне, моцна сціснула пляменніка рукою і горача пацалавала яго ў шчоку.

Гары добра ведаў, што Дадлі пагаджаецца з такім абыходжаннем з боку цёткі, толькі таму што яму за гэта далі добры хабар. І вядома ж, калі яны расчапіліся адно ад аднаго, хлопец трымаў у сваім тлусценным кулаку дваццаць фунтаў.

— Пятунья, — крыкнула цётка Мардж і ступіла міма Гары, бы той быў стойкай для капелюшоў. Дзве жанчыны расцалаваліся, дакладней цётка Мардж патыцкалася сваімі вялізнымі сківіцамі ў кашчавыя скулы цёткі Пятуньі.

Следам увайшоў усміхаючыйся дзядзька Вернан і зачыніў дзверы.

— Ці не жадаеш гарбаты, Мардж, — спытаў ён, — і што будзе Рыпер?

— Рыпер пап’е гарбаты з майго сподку, — адказала цётка Мардж, яны разам адправіліся на кухню, пакінуўшы Гары ў гасцёўне разам з валізаю. Але ж Гары не сумаваў на гэты конт, бо жадаў, як мага меньш часу знаходзіцца ў адным месцы з Мардж, таму пакрысе пачаў пхаць яке валізіну на другі паверх, да вольнай спальні.

Калі Гары вярнуўся на кухню, цётка Мардж сядзела за сталом і частавалася гарбатай і арэхавымі кексамі, а Рыпер шумна сёрбаў са споду ў кутку. Гары заўважыў, як цётка Пятунья ледзь заўважна ўздрыгвала бачачы, як пырсткі гарбаты і сліны ляцелі на яе чыстую падлогу. Яна ненавідзела жывёлаў.

А хто даглядае астатніх сабак, Мардж? — спытаз дзядзька Вернан.

— Я пакінула іх гадаваць палкоўніку Фабстэру, — прагудзела цётка, — Ён пенсіянер і яму ўсё роўна чым займацца. Але я не магла пакінуць з ім старэнькага небараку Рыпера. Ён марнее без мяне.