Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 10

Джаан Роўлінг

Дзядзька Вернан пахлопаў сына па тоўстаму плячу.

— Ну тады, хутка пабачымся, — адказаў ён і пайшоў з кухні.

Гары дзелю секунды сядзеў у стане шоку, але раптам да яго ў галаву прыйшла ідэя. Адкінуўшы свой сняданак, ён шпарка ўскочыў на ногі і дагнаў дзядзьку ля ўваходных дзвярэй.

Той з цяжкасцю нацягваў на сябе паўпаліто.

— Цябе са мной нельга! — раўнуў Вернан, калі павярнуўшыся ўбачыў, як хлопец назірае за ім.

— А я і не збіраўся ехаць, — халодна адказаў Гары, — у мяне да вас невялічкая просьба

Дзядзька Вернан падазрона зірнуў на хлопца.

— Трэцягодкам у Хог... у маёй школе, дазволена адчасу наведваць суседнюю вёску, — паведаміў Гары.

— І? — перабіў яго дзядзька, здымаючы ключы ад машыны з кручка ля дзьвярэй.

— Трэба, каб вы падпісалі бланк дазволу, — шпарка скончыў Гары.

—  А мне нашто гэта патрэбна? — здзекліва прамовіў Вернан.

— Ну, — старанна падбіраючы словы аказаў хлопчык, — вы ж разумееце, наколькі цяжка мне будзе рабіць перад цётачкай Мардж выгляд, што я вучуся ў Цэнтры святога Гэтага...

— Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў! — раўнуў дзядзька, але Гары з палёхкаю адчуў у яго голасе панічныя ноткі.

— А, вось вось, — сказаў Гары, з супакоем гледзячы на тое, як дзядзькін твар пакрываецца барвовымі плямамі, — Такая даўжэзная назва. Мне ж прыйдзецца скарыстать гэткія намаганні, каб гучала праканаўча? А калі я штосьці пераблытаю?

— А ці не павыбіваць гэтыя дурыкі з тваёй галавы, каб усё добра запомніў, — зароў дзядзька Вернан падняўшы да гарынага твара свой агромісты кулак.

— Колькі не выбівайце, але ж цётачка Мардж не забудзе тое, што я магу сказаць, — змрочна адказаў хлопец.

Дзядзька Вернан супыніўся, але працягваў трамаць кулак паднятым, яго твар набыў амаль што пурпуровы колер.

— Але, калі вы падпішыце дазвол, — шпарка працягваў Гары, — я прыкладу ўсе свае сілы, каб запомніць у якую школу мне трэба хадзіць. І ўвогуле буду разумненькім — нармалёвым і іншае.

Гары быў упэўнены, што дзядзька моцна задумаўся, ня гледзячы на ашчэраныя зубы і пульсуючую на скроне вену.

— Згода, — выпаліў ён нарэшце, — Я буду старанна назіраць за тваімі паводзінамі падчас візіту Мардж. І калі ты не саскочыш з належнай версіі, я падпішу твой дзяблаў дазвол.

Дзядзька развярнуўся, расчыніў дзверы і  выйшаўшы настолькі моцна імі ляпнуў, што ад верхняй часткі дзвярного шкла адкалоўся маленечкі кавалак.

Замест таго, каб вярнуцца на кухню, Гары пайшоў наверх у свой пакой. Калі ён жадае выглядаць, як сапраўдны магл, трэба дзейнічаць неадкладна. Ён павольна і маркотна сабраў ўсе свае падарункі і віншавальныя карткі і схаваў у тайніку пад масцінамі разам з хатняй работай. Потым падыйшоў да савінай клеткі. Эрал ўжо папарадкавала і зараз яны з  Хэдвіг адпачывалі схаваўшы галовы пад крылы Гары глыбока ўздыкнуў, а потым паштурхаў клетку, каб птушкі абудзіліся.

— Хэдвіг, — змрочна сказаў хлопчык, — Табе трэба знікнуць прыблізна на тыдзень. Ляці разам з Эрал, каб Рон паклапаціўся пра цябе. Зараз я напішу яму тлумачальную цыдулку. І не глядзі на мяне гэдак, — дадаў ён, гледзячы ў поўныя дакорам бурштынавыя вочы савы, — я тут не вінаваты. Але інакш я ня буду мець магчымасці наведваць Хогсмід, разам з Ронам і Герміёнай.