Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 8

Джаан Роўлінг

Ён зірнуў на будзільнік. На ім была ўжо другая гадзіна ночы.

Вырашыўшы, што аб бланку дазвола ён патурбуецца, калі прачнецца, Гары вярнуўся ў ложак і паспяшаўся выкрасліць з самаробнага графіку яшчэ адзін прамінулы дзень, які застаеўся яму да вяртання ў Хогвартс. Потым зняў акуляры і лёг з раскрытымі вачыма, гледзячы на ажно тры віншавальных карткі.

І вось такі незвычайны Гары Потэр ў гэты момант адчуваў, як і ўсе астатнія дзеці радасць. Ён першы раз ў жыцці радаваўся свайму дню нараджэння.

— РАЗДЗЕЛ II —

Вялізная памылка цёткі Мардж

Калі ранніцай Гары спусціўся да сняданку, усе Дурслі ўжо сядзелі за куханным сталом. Яны глядзелі новы брэндавы тэлевізар, які Дадлі атрымаў ў напачаткувакацыйны падарунак, бо Дурслі малойчшы дужа скардзіўся, што ад тэлевізара ў гасцёўне да лядоўні з прысмакамі надта доўга ісці. Большую частку лета Дадлі правёў менавіта на кухні не адрываючы маленькіх свінных вачанятак ад экрана, хістаючы сваімі пяццю падбароддзямі, бо бесперапынна штось жэр.

Гары прысеў паміж Дадлі і дзядзькамі Вернанам, буйным, тлусценным чалавекам з замалой шыяй, але велічэзнымі вусішчамі. Зусім не жадаючыя, каб у Гары быў шчаслівы дзень нараджэння, Дурслі аніякім чынам не паказалі, што заўважылі  яго аб’яўленне ў пакоі, але для Гары гэта было чымсь натуральным. Ён ўзяў сабе кавалак тосту і зірнуў на апошнія тэленавіны, дзе дыктар паведамляў аб уцёках нейкага злачынцы.

— ...грамадскасць папяджана, што Блэк мае зброю і вельмі небяспечны. Была створана гарачая лінія, па якой трэба неадкладна тэлефанаваць, калі вы штось ведаеце аб яго месцазнаходжанні.

— Маглі б нават не паведамляць, што ён злыдзень, — пырхнуў дзядзька гледзячы на фота ўцекача, — Толькі зірніце на яго — гідкі абібок. А яго фрэзура!

Вернан прынізліва кінуў погляд у бок Гары, бязладнае валоссе якога было падставаю да спрадвечнага дзядзькава раздражнення. Але ў параўнанні з калтунамі па локаць даўжынёй атачаюшчымі брыдкі твар зняволеннага, фрэзура Гары выглядала, як звышдагледжаная.

Потым зноў аб’явіўся дыктар.

— Міністэрства Сельхозгаспадарчай і Рыбнай прамысловасці абвесціць сёння...

— А ну, чакай, — зароў дзядзька Вернан, дыктару, — Ты ж не паведаміў адкуль збег гэты маньяк. Ці ж гэта навіны?! Можа гэты вар’ят ўжо ідзе па маёй вуліцы!

Цётка Пятунья — кашчаватая асоба з канячым тварам, імгненны развярнулася і ўперылася ў акно кухні. Гары ведаў, што цётка жарсць як любіць быць першай тэлефанавальніцай на разнастайныя гарачыя лініі, яна ўвогуле была задапытлівейшай жанчынай у свеце і большасць жыцця правяла падглядаючы за сваімі нудотна-законапаслухмянымі суседзямі.

— Калі яны ўжо навучацца, — прамовіў дзядзька Вернан, грукаючы па стале сваім вялізным фіялетавым кулаком, — што шыбеніца — адзіны спосаб мець справу з такімі людзьмі?

— Цалкам згодна, — адказала цётка Пятунья, працягваючы адным вокам глядзець у бок суседскай фасолі

Дзядзька ў адзін глыток дапіў свой кубак і паглядзеўшы на гадзіннік дадаў:

— Я ўжо павінен спяшацца, Пятунья. Цягнік з Мардж прыбывае а дзесятай.