Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 7

Джаан Роўлінг

Гары нярвуючыся штурхнуў пакунак. Той зноўку пстрыкнуў. Хлопчык пацягнуўся да лямпы на століку, моцна схапіў яе адной рукою і падняў панад галавою, гатовы у любы момант стукнуць змесціва пакунку. Другой рукой ён схапіў астатнюю абгортку і  сцягнуў яе.

Гэта была кніга. Гары хапіла часу толькі, каб заўважыць прыгожую зялёную вокладку і назву “Пачварная кніга аб пачварах” зробленную залатымі літарамі, перш чым кніга самастойна паднялася на рабро і заварушылася ўздоўж ложка, як нейкі дзівосны краб.

— Аёйку, — прамармытаў Гары.

З цяжкім грукатам кніга звалілася на падлогу і панеслася уздоўж пакою.Гары на пальчыках пацягнуўся ўслед. Кніга схавалася ў самы цёмны куток пад пісьмовым сталом. Молячыся, каб Дурслі працягвалі моцна спаць, Гары лёг на падлогу і пацягнуўся за кнігай.

— Вой!

Кніга цапнула яго за руку і няспешна паварушылася міма яго, рухаючыся з дапамогай ўласнай вокладкі. Гары рыўком развярнуўся, кінуўся наперад і схапіў яе. Дзядзька Вернан гучна замармытаў у сне ў суседнім пакоі.

Хэдвіг і Эрал з зацікаўленнасцю назіралі, як Гары працягваючы змагацца з кнігай, прыціснуўшы яе да грудзей, паспяшаўся да камоды і выцягнуўшы з яе дзягу, моцна зацягнуў яе вакол кнігі. “Пачварная кніга” вар’яцкі хісталася, але ўжо не магла ані пстрыкаць, ані цапаць, таму хлопчык кінуў яе на ложак і пачаў чытаць віншаванне ад Хагрыда.

Даражэнькі Гары,

Віншую з днём нараджэння!

Лічу, што гэтая кніга надта спатрэбіцца табе ў гэтым годзе. Больш нічога не скажу, паведамлю пры сустрэчы.

Маю надзею, што маглы добра з табой абыходзяцца.

Усяго найлепшага,

Хагрыд.

Гары падалося што ёсць нейкая злавеснасць ў словах Хагрыда аб тым, што хлопчыку можа спатрэбіцца куслівая кніга, тым ня меньш ён паставіў картку Хагрыда да віншаванняў Рона і Герміёны, усміхаючыся яшчэ шырэй. Засталося прачытаць толькі ліст з Хогвартса.

Заўважыўшы, што паштоўка таўсцей чым звычайна, Гары разадраў канверт, выцягнуў з яго першы скрутак і прачытаў:

Паважаны містэр Потэр,

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што новы вучэбны год пачнецца першага верасня, Хогвартс-Экспрэс адыходзіць з вакзала Кінг Кросс, ад платформы дзевяць і тры чвэрці аб адзінаццатай гадзіне.

Вучням трэццяга году навучэння падчас выходных дазваляецца наведваць вёску Хогсмід. Калі ласка падпішыце ў вашых бацькоў, альбо апекуноў прыкладзены да ліста бланк.

Спіс кніг на наступны год прыкладаецца.

З шчырай павагай,

Прафэсар М. МакГонагал

Намесніца Дырэктара.

Гары выцягнуў бланк дазволу на наведванне Хогсміда і глядзеў на яго больш не усміхаючыся. Як было б хораша наведвацца туды па выходных. Хогсмід — вёска цалкам чараўніцкая і Гары добра пра яе ведаў, але аніразу не наведваў. І як  пераканаць дзядзьку ці цётку падпісаць бланк дазволу?