Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 87

Джаан Роўлінг

— А што будзе, калі яны паб’юць Рэйвенкло...

— Рэйвенкло занадта моцныя, іх цяшка абыграць. А вось, калі Хафлпафу прайграе Слізэрын...

— Усё залежыць ад балаў... сотня сюды, сотня туды...

Гары ляжаў не кажучы ані слова. Яны прайгралі... упершыню на яго памяці яны прайгралі ў матчы.

Хвілін праз дзясяць, ці каля таго ў пакой ўвайшла мадам Помфры і загадала камандзе, пакінуць Гары ў спакоі.

— Мы прыйдзем да цябе яшчэ раз, пазней, — сказаў яму Фрэд. — У любым выпадку, ты лепшы Паляўніцы з тых, каго мы колісь мелі, Гары.

Каманда строем выйшла з пакою, пакідаючы за сабою брудныя сляды. Мадам Помфры зачыніла за імі дзверы, асуджальна гледзячы ім ўслед. Ля яго ложку засталіся толькі Рон з Герміёнай.

— Дамблдор моцна раззлаваўся, — прамовіла Герміёна з дрожжу ў голасе, — я ніколі раней ня бачыла яго такім. Калі ты пачаў падаць ён шпарка выбег на поле, узмахнуў палачкай і ты быццам запаволіўся, перш чым зваліцца на зямлю. Потым ён развярнуўся да дэментараў. Прафесар ўзмахнуў сваёй палачкай і з яе выляцела нешта срэбранае. Яны адразу ж зніклі з поля... Ён быў ўшчэнт на іх злютаваны, мы чулі як ён...

— Ён начараваў табе насілкі, — сказаў Рон, — і увесь час ішоў ля іх да самой школы. Мы ўсе вырашылі што ты...

Яго голас аслабеў, але Гары гэтага амаль не заўважыў. Ён разважаў аб тым, што дэментары рабілі з ім... пра голас, што крычаў. Ён падняў галаву і ўбачыў усхвалявана гледзячых на яго Рона з Герміёнай. Таму ён вырашыў змяніць тэму, на нешта больш празаічнае.

— А ў каго зараз мой Німбус?

Рон і Герміёна раптоўна зірнулі адно на аднаго.

— Ну...

— Што здарылася? — спытаўся Гары па чарзе гледзячы то на Рона, то на Герміёну.

— Ну... калі ты зваліўся на зямлю, яго адняло ветрам, — не рашуча прамовіла дзяўчо.

— І?

— І ён... ён трапіў, Гары, ён трапіў да Лупцуючай Вярбы.

У гарыным нутры ўсё перакруцілася. Лупцуючая Вярба была вельмі магутным дрэвам, што стаяла ў самай сярэдзіне фальварку.

— І? — спытаўся ён, загадзя пужаючыся адказу.

— Ну, ты ж ведаеш Лупцуючую Вярбу, — прамовіў Рон, — і як ёй не падабаецца, калі нешта б’ецца аб яе.

— Прафесар Флітвік прынёс яе назад, як раз перад тым, як ты прыйшоў у сябе, — ціха прамовіла Герміёна.

Яна павольна сунула руку ў торбу, што стаяла ля яе ног, пашукала ў ёй і выцягнула адтуль тузін драўляных трэскаў і пруткоў, якія паклала на гарын ложык. Гэта ўсё, што засталося ад яго вернай, але ўшчэнт разбітай мятлы.

— РАЗДЗЕЛ X —

Мапа Паскуднікаў

Мадам Помфры настаяла на тым, каб Гары праляжаў у шпітальным крыле да канца тыдня. Ён не спрачаўся з ёй і не скардзілся, адзінае, што хлопчык не дазволіў ёй зрабіць — выкінуць рэшткі яго Німбуса 2000. Канечне Гары разумеў, што гэта поўная дурота, але нічога не мог з сабой зрабіць і Німбус немагчыма адрэмантаваць; хлопчыку папросту здавалася, што ён назаўжды згубіў аднаго са сваіх найлепшых сяброў.

Каб падбадзёрыць яго, да Гары ракою шлі новыя і новыя візітоўшчыкі. Хагрыд прывалок яму ахапку кветак-скуракрылак, а Джыні Візлі, страшэнна чырванеючы, падаравала яму паштовую картку з пажаданнем акрыяння, якая настолькі пранізліва нешта спявала, што хлопчык быў вымушаны пастаянна трымаць яе пад місай з садавінаю. У нядзелю ранніцай да яго другі раз завітала грыфіндорская квідытчная каманда, на гэты раз на чале з капітанам. Вуд, пустым, змярцвелым голасам супакоіў Гары, што вінаваціць яго за пройгрыш у апошнюю чаргу. Рон з Герміёнаю сядзелі ля яго ложку да самой ночы. Але аніўкога з іх не атрымлівалася словам ці ўчынкам прымусіць Гары адчуваць сябе лепш, бо аніхто акрамя яго ня ведаў і папловы таго што турбавала хлопца.