Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 86

Джаан Роўлінг

Там стаяла ня меньш за сотню дэментараў і іх схаваныя пад пад каптурамі твары глядзелі на яго. Як быццам ільдзяная вада працяла яго грудзі і рвала вантробы. І ён, як некалі ў цягніку... адчуў нечый крык, крык ў сваёй галаве... крык жанчыны...

“Не, толькі не ён, не Гары, калі ласка не Гары!”

“Прэч дурная дзеўка... адыйдзі, зараз жа...”

“Не Гары, калі ласка, не, забяры мяне, забі мяне, але не...”

Дранцвеючая, бурлюючая смуга напаўняла мозг Гары... Што яму рабіць? Куды ляцець? Ён павінен дапамагчы ёй... альбо яна хутка памрэ... будзе забіта...

Ён пачаў падаць, падаць праз ільдзяную смугу.

“Не Гары, Калі ласка... змілуйся... змілуйся над ім...

Пранізлівы голас смяяўся, жанчына крычала і больш нічога Гары ня змог зразумець.

***

— На шчасце, зямля была мягкая.

— Я нават вырашыў, што ён памёр.

— Але ў яго нават акуляры не зламаліся.

Гары чуў шэпт галасоў, але іх размова ня мела для яго сэнсу. Ён ня меў анінайменьшага разумення дзе знаходзіцца, як сюды трапіў і што рабіў да таго як сюды трапіць. Ён ведаў толькі тое, што кожная цаля яго цела моцна балела, як быццам ён быў жорстка пабіты.

— Гэта было самае жудаснае, што я бачыў у сваім жыцці.

Жах... жахлівыя фігуры... постаці ў чорных каптурах... крык...

Гары рэзка расплюшчыл вочы. Ён ляжаў у шпітальным крыле. Вакол яго згрудзілася ўся грыфіндорская каманда з галавы да ног запэцканая брудам. Тутай жа сядзелі Рон з Герміёнай, выглядаючыя так, быццам толькі што вылезлі з басейна.

— Гары! — спытаўся Фрэд, нават праз слой бруду было бачна, як збляднеў яго твар. — Як ты сябе адчуваеш?

Быццам яго памяць пачала перамотвацца назад. Усполах маланкі... Грым... сніч... дэментары...

— Што здарылася? — спытаўся ён, падняўшыся настолькі нечакана, што ўсе спужаліся.

— Ты ўпаў, — адказаў Фрэд. — Магчыма... недзе... з пяцідзесяці футаў.

— Мы вырашылі, што ты памёр? — прамовіла Алісія, якую ўсю калаціла.

Герміёна выдала ціхі рыпучы гук. Яе вочы былі мочна счырванелымі.

— А што з матчам, — спытаўся Гары, — як справы? Перагульване будзе?

Ніхто не адказаў. Жудасная праўда апусцілася на грудзі хлопца, нібы камень.

— Няўжо мы... прайгралі?

— Дзігары злавіў сніч, — адказаў Джордж. — Але ён зрабіў гэта пасля таго, як ты зваліўся на зямлю. Ён нават не зразумеў, што здарылася. А калі злавіў сніч і ўбачыў цябе на зямлі паспрабаваў адмяніць рэзультат. Патрабаваў перагульвання. Але яны выйгралі сумленна і справядліва... нават Вуд гэта прызнаў.

— А дзе Олівер? — спытаўся Гары, раптоўна ўсядоміўшы што яго няма сярод прысутных.

— Яшчэ ў душы, — адказаў Фрэд. — Мы вырашылі, што ён спабуе ўтапіцца.

Гары паклаў свой твар на калені, схапіўшыся рукамі за валасы. Фрэд схапіў яго за плячо і груба патрос.

— Ды ладна табе, Гары, ты ж аніколі раней не ўпускаў сніч.

— Трэба ж хоць раз на жыццё, не зрабіць гэтага, — дадаў Джордж.

— Яшчэ ня ўсё скончана, мы адстаем толькі на сто ачкоў, ці не так? — сказаў Фрэд. — Калі Хафлпаф прайграе Рэйвенкло, а мы паб’ем Рэйвенкло са Слізэрынам...

— Хафлпафу трэба толькі прайграць з розніцай ў дзвесці ачкоў, — працягнуў Джордж.