Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 85

Джаан Роўлінг

Пасля першага ўсполаху маланкі адчуўся свісток мадам Хуч; Гары заўважыў контуры Олівера Вуда, які паказваў, каб хлопчык ляцеў да зямлі. Праз колькі імгненняў уся каманда плюхнулася назад на бруднае поле.

— Я папрасіў тайм аўту! — раўнуў Вуд сваёй камандзе. — Усе сюды...

Яны згрудзіліся на ўскрайку поля пад вялізным парасонам, Гары зняў свае акуляры і шпарка працёр іх аб сваю мокрую вопрадку.

— Які лік?

— Мы вядзем на пяцьдзесят ачкоў, — адказаў Вуд. — Але калі ты ня зловіш сніч у бліжэйчы час, нам прыйдзецца гуляць ў цемры.

— З гэтым ў мяне цяжкасці, — заўважыў Гары, раздражнённа памахаўшы акулярамі.

Тут з-за гарынага пляча аб’явілася Герміёна, хаваючая галаву пад плашчом і незразумела чаму ззяючая.

— У мяне ёсць ідэя, Гары! — прамовіла яна. — Дай ка мне свае акуляры, хуценька!

Хлопчык аддаў акуляры Герміёне, астатняя каманда здзіўлена назірала за тым што будзе. Тая кранулася акуляраў сваёй чароўнай палачкай і прамовіла: “Імпэрвюс!”

— Трымай! — прамовіла Герміёна, вяртаючы акуляры Гары. — Цяпер яны будуць адштурхоўваць воду!

Вуд выглядаў так, бы гатоў быў расцалаваць яе.

— Шыкоўна! — хрыпла крыкнуў ён, пасля таго, як Герміёна знікла ў натоўпе. — Добра, Грыфіндор! Наперад!

Замова Герміёны зрабіла сваю справу. Гары па ранейшаму пакутваў ад холаду і вымак так, як ніколі ў жыцці, але ён мог бачыць. Поўны адноўленнай рашучасці ён вёў сваю мятлу праз турбулентныя патокі, шукаючы вачыма сніч, пазбягаючы бладжэраў і паднырваючы праз Дзігары, які нёсся ў супрацьлеглым кірунку...

Адчуўся новы выбух грому і адразу пасля гэтага зямлю працяла маланка. Далейшая гульня станавілася небяспечнай. Гары вінен быў як мага хутчэй знайсці сніч...

Ён развярнуўся, маючы намер зноўку ляцець ў сярэдзіну поля, калі чарговы сполах маланкі асвятліў трыбуны. І тут хлопчык убачыў нешта, што цалкам авалодала яго ўвагай. На фоне неба быў выразна бачны сілуэт вялізарнага чорнага сабакі, які стаяў на самым верхнім, пустым радку сядзенняў.

Гарыны знямелыя рукі саслізнулі па мятле і яго Німбус адразу снізіўся на колькі футаў. Гары хістнуў галавою, каб прыбраць прамоклы чубок з вачэй і зноўку зірнуў на трыбуны. Сабака знік.

— Гары! — адчуўся пакутлівы крык Вуда ад самога месца Наглядчыка. — Гары, за спіной!

Гары дзіка азірнуўся. Сэдрык Дзігары рэзка рынуўся ўгору, а прамкі паміж ім і Гары, у стуменях дажджу мігцела нешта залатое...

Гары моцна сціснуў ручку мятлы і панічна адштурхнуўшыся ад паветра, кінуўся на сніч.

— Давай! — гыркнуў ён свайму Німбусу, а дождж сек яго па твары. — Хутчэй!

Але раптам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Панад усім стадыёне запанавала жудасная цішыня. Нават вецер, якім моцным ня быў, нібыта забыўся равець. Быццам нехта выключыў гук, ці быццам Гары аглох... што здарылася?

А потым ўнутры яго пракацілася жудасна знаёмая хваля холаду, калі ён адчуў як нехта рухаецца ўнізе па полі...

Перш, чым Гары паспеў нешта вырашыць, вочы самі перавяліся са Сніча на тых хто рухаўся ўнізе.