Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 84

Джаан Роўлінг

Гары правёў астатні час да світання седзячы ў крэсле ля коміна, адчасу падымаючыся, каб спыніць Крукшанса, які зноўку краўся па лесвіцы да пакою хлопцаў. Нарэшце Гары вырашыў што самы час спусціцца да сняданку, так што ён у адзіноце прайшоў праз адтуліну за партрэтам.

— Супынісь і абараняйся, брудны сабака! — ускрыкнуў сэр Кэдаган.

— Вой, змоўкні, — пазіхнуў Гары.

Ён падсілкаваўся вялізнаю талеркаю аўсянкі і калі прыняўся за тост за сталом аб’явіліся іншыя чальцы каманды.

— Гульня абяцае быць цяжкою, — прамовіў Вуд, які нічога ня еў.

— Кідай турбавацца, Олівер, — занепакоена сказала Алісія, — мы нічога ня маем супраць невялічкага дожджыка.

Але дождж быў зусім не невялічкі. Толькі папулярнасцью гульні, тлумачылася тое, што уся школа з’явілася глядзець матч. Людзі беглі да квідытчнага полю супыніўшы галовы, ад лютага ветру, які вырываў парасоны з іх рук. Перш чым зайсці ў распранальню, Гары ўбачыў на трыбуне Малфоя, Крэйба і Гойла, якія сядзелі разам пад вялізным парасонам і казалі на яго пальцам.

Каманда пераапранулася ў сваю пунцовую форму і стала чакаць традыцыйнай падбадзёрваючай дух гаворкі Вуда, але ў таго анічога не атрымалася. Ён колькі раз папытаўся пачаць размову, але толькі выдаваў дзіўныя глытаючыя гукі. Нарэшце ён безнадзейна пахістаў сваёй галавой і паклікаў іх рушыць за сабою на поле.

Вецер быў настолькі моцным, што па полі яны ішлі хістаючыся, а радасныя воклічы натоўпу, не было чуваць з-за выбухаў грымотаў. Дождж моцна заліў акуляры Гары і яму было не зразумела, якім чынам у яго атрымаецца ўбачыць Сніч.

З супрацлеглага боку на поле выйла каманда Хафлпафу апранутая ў канарэечна-жоўтую вопрадку. У цэнтр поля выйшлі капітаны і паціснулі адно аднаму рукі. Дзігары ўсміхнуўся Вуду, але ў таго быццам бы звяло сківіцы і ён абмежаваўся простым паклонам. Гары па рухам вуснаў зразумеў, што мадам Хуч загадала гульцам сядаць на мётлы, таму з лясканнем выцягнуў правую нагу з бруду і перакінуў яе праз свой Німбус 2000. Суддзя паклала свісток у свае вусны і парыў ветру данёс да Гары пранізлівы і далёкі свіст — гульня пачалася.

Хлопчык хутка ўзляцеў, але яго Німбус хутка губляў напрамак пад моцным ветрам. Таму сабраўшы ўсе сілы ён як мог затрымаў яго на месцы і развярнуўся.

Праз пяць хвілінаў Гары ўшчэнт прамок і змерз. Ён быў ня ў стане бачыць ня тое, каб маленькі Сніч, але нават іншых гульцоў сваёй каманды. Хлопчык лётаў сюды-туды праз поле, гледзячы, як міма яго праносяцца чырвоныя і жоўтыя фігуры, нават не ўяўляючы, што тварыцца ў іншай частцы поля, бо з-за ветру ня чуў каментароў. Гледачы схаваліся пад плашчы і мора прыціснутых адно да аднаго парасонаў. Двойчы, Гары ледзь ня быў скінуты са сваёй мятлы бладжэрам, бо дождж настолькі заліў яго акуляры, што ён ня ведаў адкуль іх чакаць.

Хлопчык страціў лік часу і яму ўсё цяжэй і цяжэй было трымаць сваю мятлу прамкі. Неба пацямнена настолькі, што здавалася, бы ноч вырашыла прыйсці крыху ранней. Двойчы Гары ледзь не сутыкнуўся з іншым гульцом, нават не разумеючы, ці то быў супернік, ці чалец яго каманды, бо ўсе былі настолькі мокрыя, а дождж настолькі шчыльны, што ён ледзь адрозніваў адных ад другіх...