Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 83

Джаан Роўлінг

Нарэшце празвінеў званок, але Снэйп затрымаў іх.

— Вы павінны будзеце напісаць сачыненне аб метадах распазнавання і забойства ваўкалакаў на два скруткі пергаменту і здаць яго да ранніцы панядзелка. Гэта навучыць вас трымаць сябе ў руках. Візлі застанься, Я вырашу, якім чынам цябе пакараць.

Гары і Герміёна выйшлі з класа аднымі з апошніх, крыху пачакалі пакуль астатнія вучні адыйдуць па-за межы чутнасці і разразіліся на Снэйпа лютай тырадай.

— Снэйп ніколі не дазваляў сабе падобных выказванняў аб іншых настаўніках Абароны ад Цёмных Мастацтваў, ня гледзячы на тое, што вельмі жадае атрымаць гэтую пасаду, — сказаў Гары Герміёне. — Чаму ён так уз’еўся на Люпіна? Лічыш з-за таго богарта?

— Я ня ведаю, — маркотна адказала Герміёна, — але жадаю, каб Люпін хутчэй паправіўся...

Праз пяць хвілін іх дагнаў моцна разлютаваны Рон.

— Ведаеце, што гэты... — Рон назваў прафесара такім словам, што Герміёна пагрозліва перапыніла яго, — што ён загадаў мне зрабіць? Я павінен вычысціць усе вуткі ў шпітальным крыле, не карыстаючыся магіяй! — ён глыбока ўздыхнуў і сціснуў кулакі. — Чаму Блэк не схаваўся ў яго кабінеце? Мог бы забіць яго дзеля нас!

***

Наступнай ранніцай Гары прачнуўся настолькі рана, што была яшчэ цёмна. Першы час ён лічыў, што яго разбудзіла равенне ветра за вакном, але тут адчуў халодны ветрык на патыліцы і выпрастаўся на ложку... над ім плаваў полтэргейст Піўз і настойліва дзьмуў яму ў вуха.

— Навошта ты гэта зрабіў? — раззлавана спытаўся Гары.

Піўз надзьмуў шчокі і працягваў настойліва дзьмуць павялічваючы моц, а потым развярнуўся і рагочушы адляцеў прэч.

Гары адшукаў свой будзільнік і паглядзеў на яго. Было а палове на пятую. Праклінаючы Піўза, ён павярнуўся на іншы бок і паспрабаваў зноў заснуць, але ў яго гэта не атрымалася. Яму перашкаджалі грукат грымотаў, удары ветра аб замкавыя муры і далёкае рыпенне дрэў у Забароненным лесе. Праз колькі гадзінаў яму прыйдзецца змагаючыся з гэтым надвор’ем гуляць на квідытчным полі. У рэшце рэшт Гары адмовіўся ад далейшых спробаў зануць, апрануўся, ўзяў свой Німбус 2000 і ціхінька выйшаў з пакою.

Як толькі Гары адчыніў дзверы, нешта злёгку крануўшыся яго нагі праслізнула ў пакой. Ён хутка развярвярнуўся і зрабіў гэта свайчасова, паколькі паспеў схапіць Крукшанса за яго пухнаты хвост і выкінуць назад у гасцёўню.

— Ведаеш, я мяркую Рон меў рацыю адносна цябе. — падазрона прамовіў Гары кату. — Тут хапае мышэй звонку, ідзі і лаві іх, уперад. — дадаў ён і штурхнуў Крукшанса нагою ўніз па вінтавой лесвіцы. — Пакінь Скаберса ў супакоі.

У гасцёўне шум буры чуўся яшчэ мацней. Гары дакладна ведаў што матч адбудзецца, бо па такіх дробезях як навальніца з грымотамі матчы па квідытчу не адмянялі. Да таго ж ён пачаў адчуваць сябе вельмі засцярожаным. Неяк Вуд паказаў яму Сэдрыка Дзігары ў калідоры, той быў пяцігодкам і значна вялічэзней за Гары. Звычайна Паляўнічыя лёгкія і хуткія, але ў падобнае надвор’е Дзігары меў несумненную перавагу, таму што ў яго было меньш шанцаў згубіць курс.