Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 82

Джаан Роўлінг

— Замаўчыце, — халодна сказаў Снэйп. — я не прасіў вас паведамляць аб мінулых тэмах. Я толькі меў на ўвазе, што прафесар Люпін занеарганізаваны.

— Ён лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас былі, — смела заявіў Дын Томас і астатні клас згаджаючыся загудзеў. Снэйп пазіраў пагрозлівей чым калі-небудзь.

— Вас вельмі лёгка задаволіць. Пэўна Люпін не надта часта пытаецца аб вашых ведах... З майго пункту гледжання вам яшчэ год трэба пачакаць перш чым вывучаць крывавакалпачнікаў і грындзілоў. А тэмай сённяшнега ўроку будуць...

Гары пазіраў за тым, як той перагартаў падручнік да самага апошняга раздзелу, які яны вядома ж не праходзілі.

— ... ваўкалакі, — скончыў Снэйп.

— Але, сэр, — не ў сілах стрымаць сябе, прамовіла Герміёна, — мы павінны былі вывучаць не ваўкалакаў, а блукаючыя агеньчыкі...

— Міс Грэйнджэр, — знішчальна спакойным голасам паведаміў Снэйп, — пакуль што заняткі тут вяду я, а не вы. Я папрашу ўсіх знайсці старонку нумар трыста дзевяноста чатыры. — ён яшчэ раз азірнуў клас. — Усе гатовы! Пачынаем!

З горач’ю кідаючы на яго касыя погляды і мармучучы сабе пад нос, вучні раскрылі падручнікі.

— Хто можа паведаміць, якім чынам можна адрозніць сапраўднага волка ад ваўкалака? — спытаўся прафесар.

Усе маўкліва сядзелі, акрамя Герміёны, чыя рука, як і заўсёды узнялася ў гору.

— Аніхто? — прамовіў Снэйп, цалкам ігнаруючы Герміёну і на яго твар вярнулася крывая ўсмешка. — Гэта кажа мне аб тым, што прафесар Люпін нават не вучыў вас прынцыповай розьніцы паміж імі...

— Мы ўжо казалі вам, што не дайшлі да ваўкалакаў, — раптоўна прамовіла Парваці, — але ж мы...

— МАЎЧАЦЬ! — агрызнуўся Снэйп. — Так, так, так, ніколі не думаў, што сстрэну трэцягодак, якія не ў стане распазнаць ваўкалака. Я абавязкова паведамлю прафесару Дамблдора, як добра вас...

— Сэр, можна мне, — сказала Герміёна, усё яшчэ працягваючы трымаць руку ў паветры. — Ваўкалак адрозніваецца ад сапраўднага воўка колькімі дробнымі дэталямі. Яго пашча...

— Вы ўжо другі раз кажыце без дазволу, міс Грэйнджэр, — халодна прамовіў Снэйп. — З Грыфіндора знята яшчэ пяць балаў з-за нашай невыноснай усяведы.

Герміёна густа счырванела, апусціла руку і ўтаропілася ў падлогу вачыма поўнымі слёз. Гэта вызвала сярод вучняў хвалю моцнай нянавісці да Снэйпа, ня гледзячы на тое, што кожны з іх хаця б аднойчы называў Герміёну падобным чынам. Нават Рон, які называў сяброўку ўсяведай не радзей двух разоў на тыдзень ускрыкнуў:

— Вы задалі пытанне, на якое яна ведае адказ! Навошта пытацца, калі вы не жадаеце, каб вам адказалі?’

Вучні імгненна зразумелі наколькі далёка зайшоў хлопец. Снэйп падняўся і павольна рушыў да Рона. Увесь клас сядзеў ня дыхаючы.

— Пакаранне, Візлі, — лісліва прамовіў Снэйп усутыч прыхіліўшы свой твар да ронавага. — А калі ты яшчэ дазволіш сабе, крытыкаваць маё выкладанне, сапраўды пашкадуеш.

Ніхто нават не піскнуў на працягу ўсяго астатняга часу. Усе моўчкі сядзелі і перапісвалі з падручніка раздзел аб ваўкалаках, а прафесар хадзіў паміж радамі і правяраў тое, што яны вывучалі з Люпіным.

— Вельмі дрэннае вытлумачэнне... да таго ж ня вернае, капы часцей сустракаюцца ў Манголіі... прафесар Люпін паставіў вам дзесяць балаў? Я б за гэта і трох не даў...