Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 81

Джаан Роўлінг

Анджэліна, Алісія і Кэці раптоўна загігікалі.

— Што? — пахмурліва адрэагаваў Вуд на іх несур’ёзныя паводзіны.

— Гэта такі прыгожы і высокі? — спыталася Анджэліна.

— Такі магутны і маўклівы, — дадала Кэці і яны зноў пачалі гігікаць.

— Ён маўклівы таму, што настолькі тупы, што не ў стане звязаць і дзвюх слоў, — маментальна сказаў Фрэд. — Ня ведаю чаму ты турбуешся, Олівер.Мы злёку іх пераможам. Памятаеш, як вы гулялі з імі ў мінулы раз? Гары злавіў сніч праз пяць хвілінаў, апасля пачатку гульні.

— Мы гралі ў іншых умовах! — крычаў Вуд, злёкку вытарапіўшы вочы. — Дзігары склаў даволі моцную каманду! І ён выдатны Паляўнічы! Мы не павінны расслабляцца! Наадварот, нам трэба засяродзіць сваю ўвагу! Слізэрын спрабуе заспець нас знянацку! Таму мы павінны перамагчы!

— Олівер, супакойся! — выглядаючы злёгку ўстрывожаным прамовіў Фрэд. — Мы сур’ёзна аднясемся да гульні з Хафлпафам. СУР’ЁЗНА.

***

За дзень да гульні вецер дасягнуў свайго максімума, а залева была мацней чым калі-небудзь. У класах і калідорах было настолькі цёмна, што па загадзе Дамблдора  запалілі дадатковыя паходні. Слізэрынская каманда выглядала вельмі задаволенай, а мацней за ўсіх Малфой.

— Ах, калі б мая рука была ў крыху лепшым становішчы! — уздыхаў ён, гледзячы на шторм за вокнамі.

Гары ня ў стане быў думаць не аб чым, акрамя надыходзячага матчу. Олівер лавіў яго ў калідорах і даваў разнастайныя парады. Калі гэта здарылася ў трэцці раз, Вуд размаўляў настолькі доўга, што Гары раптоўна зразумеў, што ўжо хвілін на дзесяць спазняецца на Абарону ад Цёмных Мастацтваў. Ён шпарка пабег па калідоры, а Олівер крычаў яму ўслед:

— Дзігары вельмі хутка адхіляецца, так што, Гары, паспрабуй кружляць вакол яго...

Гары ледзь не прасклізнуў міма кабінета па Абароне,  ён шпарка адчыніў дзверы і кінуўся ў сярэдзіну.

— Прабачце за спазненне, прафесар Люпін, я...

Але замест Люпіна, за сталом настаўніка сядзеў Снэйп.

— Заняткі пачаліся дзесяць хвілінаў таму, Потэр, таму думаю трэба будзе пазбавіць Грыфіндор дзесяці балаў. Сядай.

Але Гары не рухаўся.

— Дзе прафесар Люпін? — спытаўся ён.

— Ён паведаміў, што адчувае сябе захворым, каб выкладаць сёння. — з крывой усмешкай прамовіў Снэйп. — Я мяркую, што табе трэба сесці.

Але Гары працягваў стаяць.

— Што з ім?

Чорныя вочы Снэйпа люта бліснулі.

— Яго жыццю анічога не пагражае, — зірнуўшы на хлопца так, бы жадаў сцерці яго з зямлёй, прамовіў Снэйп. — Яшчэ пяць балаў з Грыфіндора і калі я яшчэ раз папрашу цябе сесці, пазбаўлю пяцідзесяці балаў.

Гары павольна рушыў да свайго месца. Снэйп азірнуў вучняў.

— Як я ўжо паведамляў вам, пакуль не ўварваўся Потэр, прафесар Люпін не пакінуў аніякіх запісаў наконт тэмаў, якія ён з вамі праходзіў...

— Калі ласка, сэр. Мы ўжо прайшлі богартаў, крывавакалпачнікаў, капаў і грындзілоў, — хутка прамовіла Герміёна, — і павінны былі пачаць...