Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 80

Джаан Роўлінг

— Ён шаленца кусок, — люта выказваўся Шымас Фініган Персі, — ці нельга яго замяніць?

— Нажаль ніхто з карцін не пажадаў гэтым займацца, — адказаў Персі, — напалохаліся здарэння з Тлустай Пані. Сэр Кэдаган, быў адзіным хто меў адвагу і сам вызваўся добраахвотнікам.

Але сэр Кэдаган непакоіў Гары значна меньш. Цяпер за ім паўсюль уважліва сачылі. Хтось з настаўнікаў увесь час знаходзіў прычыну, каб прайсці з ім па калідоры, а Персі Візлі бегаў за ім хвастом (хутчэй за ўсё, лічыў Гары, па загадзе сваёй маці), як вельмі ганарысты вартаўнічы сабака. У рэшце рэшт, яго выклікала ў свой кабінэт прафесарка МакГонагал і глядзела на яго з такім змрочным тварам, быццам хтосьці вінен быў памерці.

— Няма сэнсу хаваць гэта ад вас далей, містэр Потэр, — пачала яна вельмі сур’ёзным тонам, — я ведаю, што для вас гэта будзе сапраўдным шокам, але Сірыюс Блэк...

— Я ведаю, што ён палюе на мяне, — стомлена адказаў Гары. — Я выпадкова чуў размову бацькоў Рона. Вы ж ведаеце містэр Візлі працуе ў Міністэрстве Магіі.

Прафесарка МакГонагал здавалася, моцна здзівілася. Яна глядзела на Гары секунду-другую, а потым прамовіла:

— Так, зразумела! Тады вы мяне зразумееце, Потэр, чаму я не думаю, што вашыя вечаровыя трэніроўкі па квідытчу добрая ідэя. Выходзіць на поле, толькі з чальцамі вашай каманды, гэта вельмі небясьпечна, Потэр...

— Але ў суботу ў нас першы матч! — абурана заявіў Гары. — Я павінен трэніравацца, мадам.

Прафесарка МакГонагал пільна паглядзела на яго. Гары добра ведаў, што яна глыбока зацікаўлена ў будучай перамоге грыфіндорскай каманды. І гэта яна ў рэшце рэшт прапанавала яго на пасаду Паляўнічага. Ён чакаў сцішыўшы дыханне.

— Хммм... — прафесарка МакГонагал устала і пачала глядзець ў вакно на квідытчнае поле, добра бачнае праз дождж. — Добра... хто яго ведае. Канечне я б хацела, каб мы нарэшце выйгралі Кубак... але ўсёроўна Потэр... я буду вельмі задаволена, калі на трэніроўках будзе прысуцтваваць хтось з настаўнікаў. Я папрашу мадам Хуч паназіраць за вамі.

***

Па меры набліжэння першага матча, надвор’е ўстойліва пагоршвалася. Пад наглядам мадам Хуч, бесстрашная грыфіндорская каманда трэніравалася больш жорстка чым звычайна. На апошнюю трэніроўку перад суботнім матчам Олівер Вуд прынёс непрыемную навіну.

— Мы не граем са Слізэрынам! — выглядаючы моцна разлютаваным, прамовіў ён. — У мяне быў Флінт. Замест іх будзе Хафлпаф.

— Чаму? — хорам спыталіся астатнія чальцы каманды.

— Флінт сцвярджае, што ў іх Паляўнічага яшчэ не загоілася рука, — адказаў Вуд скрыгацеючы зубамі ад злосці. — Але чаму яны робяць гэта, цалкам відавочна. Не жадаюць гуляць ў гэткае надвор’е. Мяркуюць, што гэта пагоршыць іх шанцы...

На працягу дня лілі моцныя дажджы і дзьмулі моцныя вятры, а падчас гаворкі Олівера, чуліся аддаленыя выбухі грому.

— З рукою Малфоя ўсё балазе! — люта прамовіў Гары. — Ён выбэндываецца!

— Ведаю, але мы ня можам даказаць гэта, — тужліва адказаў Вуд. — Усе нашыя мінулыя трэніроўкі вяліся з разлікам на тое, што мы будзем граць са Слізэрынам, а замест гэтага будзе Хафлпаф з зусім іншым стылем. Да таго ж яны ўзялі новага Паляўнічага і капітана Сэдрыка Дзігары...