Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 79

Джаан Роўлінг

— Знайшлі што-небудзь, прафесар? — спытаўся шэптам хлопец.

— Ані, а ў цябе як?

— Усё пад кантролем, сэр.

— Добра. Думаю ўжо ня мае сэнсу будзіць іх зараз. Я знайшоў часовага апекуна для Грыфіндорскай Вежы. Заўтра з ранку адвядзеш іх туды.

— А Тлустая Пані, сэр?

— Хаваецца ў мапе Эгрылшыра на другім паверсе. Магчыма яна не пусціла Блэка ў Вежу без паролю, таму ён атакаваў. Яна зараз вельмі апанурана, але як толькі супакоіцца, я папрашу містэра Філча адрэстаўраваць яе.

Гары адчуў, як уваходныя дзверы расчыніліся і ў Зале адчуліся нечыя крокі.

— Містэр дырэктар? — адчуўся голас Снэйпа. Гары ляжаў не варушачыся і прыслухоўваўся. — Мы перагарнулі ўвесь трэцці паверх, там яго няма. Філч пераглядзеў усі падзямеллі, таксама ані.

— А як з астранамічнай вежай? Пакоем прафесаркі Трэлані? Савятняй?

— Абшукалі...

— Добра, Северус. Насамрэч я і не чакаў што яго зловяць.

— А у вас маюцца меркаванні наконт таго, як ён сюды трапіў, — спытаўся Снэйп.

Гары крышачку адняў галаву ад рукі, каб чуць абедзвюма вушамі.

— Шмат, Северус. І кожнае наступнае неверагодней за папярэдняе.

Хлопчык на дзелю адчыніў вочы і зірнуў туды, дзе стаялі суразмоўцы; ён ўбачыў спіну Дамблдора, твар Персі і профіль Снэйпа, які выглядаў разлютаваным.

— Ці памятае містэр дырэктар нашу размову... эээ... на пачатку году? — ледзь раскрываючы вусны, быццам жадаючы, каб яго не пачуў Персі, прамовіў Снэйп.

— Так, Северус, — адказаў Дамблдор і ў яго голасе адчуліся ноткі непакою.

— Мне здаецца... практычна немагчымым... каб Блэк трапіў у школу без дапамогі адсюль. Я выказаў сваю заклапочанасць, калі вы прапанавалі...

— Я ня веру, каб гэты чалавек дапамог Блэку трапіць ў замак. — адказаў Дамблдор і зрабіў гэта такім тонам, што адразу было зразумела — тэма закрыта. — А цяпер мне трэба спусціцца да дэментараў. Я абяцаў паведаміць ім, калі наш пошук будзе завершаны.

— А хіба яны не пажадалі вам дапамагчы, сэр? — спытаўся Персі.

— Зразумела ж, — халодна адказаў Дамблдор, — Але, кажу вам, што ані водзін з іх не ступіць у межы замку, пакуль я дырэктар.

Персі выглядаў злёгку збянтэжаным. Дамблдор рушыў з Залы хуткімі і ціхімі крокамі. Прафесар Снэйп пастаяў, крыху незадаволена гледзячы яму ўслед, а потым таксама рушыў вонкі.

Гары зірнуў у бок Рона і Герміёны, іх вочы таксама былі расплюшчаны і адлюстроўвалі зорнуў столю.

— Што вы думаеце на гэты конт? — ледзь раскрываючы рот спытаўся Рон.

***

Наступныя колькі дзён ў школе адзінай тэмай для размоваў быў Сірыюс Блэк. Тэорыі, яго пранікнення ў замак былі адна дзічэй за другую; Ханна Эбат з Хафлпафа распавядала на Зёлазнаўстве, усім жадаючым, што Блэк трапіў у Хогвартс ператварыўшыся на квітнеючы куст.

Карціну Тлустай пані знялі са сцяны і замянілі на сэра Кэдагана з яго тлустай шэрай лашадкай. Але ніхто ня быў шчаслівы з гэтай нагоды. Палову часу Кэдаган праводзіў запрашаючы вучняў на бойку, а другую ў выдумленні недарэчных складаных пароляў, якія мяняў двойчы на дзень.