Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 78

Джаан Роўлінг

Прафесар Дамблдор спыніўся і ўжо збіраўся пакінуць Залу, але нешта прыпомніў:

— Ага, вам будзе сёе тое трэба...

Ён абыякава ўзмахнуў сваёй палачкай і шыкоўныя доўгія сталы адляцелі ў баках і ўсталі ўздоўж сцен; яшчэ адзін мах і падлога макрылася сотнямі мягкіх фіялетавых спальнікаў.

— Дабранач, — прамовіў прафесар і зачыніў за сабой дзверы.

Зала адразу ж ўсхвалявана загудзела, а грыфіндорцы пачалі распавядаць астатнім вучням што здарылася.

— Усім заняць свае спальнікі! — крыкнуў Персі. — Скончваем размовы! Праз дзесяць хвілін, адбой!

— Хадзем, — прамовіў Рон Гары і Герміёне. Яны схапілі тры спальнікі і пацягнулі іх ў кут.

— Вы мяркуеце, Блэк яшчэ ў замку? — занепакоена прашапатала Герміёна.

— Відавочна,  Дамблдор лічыць што так, — адказаў Рон.

— Як добра, што ён прабраўся сюды менавіта сёння, — прамовіла Герміёна, калі яны цалкам апранутыя забраліся ў свае спальнікі і прыпадняліся на лакцях, каб працягнуць размову, — у адзіную ноч, калі нас не было ў Вежы...

— Магчыма, ён страціў адчуванне часу, калі знаходзіўся ў бягах, — меркаваў Рон, — і забыўся што сёння Хэлоўін. Інакш бы ён уварваўся сюды.

Герміёна ўздрыганулася.

Усіх прысутных цікавіла толькі адно пытанне, якім чынам ён сюды трапіў.

— Мо, ён валодае апарыяваннем, — выказаў здагадку нехта з Рэвенкло ў некалькіх футах ад іх. — Папросту аб’яўляецца з паветра.

— Ён напэўна пераапрануўся, — прамовіў нейкі пяцігодка з Хафлпафа.

— Мо проста прыляцеў, — дадаў Дын Томас.

— Пэўна з усіх прысутных, я адзіная, хто здагадаўся прачытаць Гісторыю Хогвартса? — сказала Герміёна Рону і Гары.

— Ну ня ведаю, — адказаў Рон. — А з чаго ты так вырашыла?

— Таму што замак абараняюць ані толькі муры, — растлумачыла Герміёна. — На яго накладзены шмат разнастайных замоў, каб спыніць таго, хто паспрабуе трапіць сюды крадком. Ты не зможаш раптоўна апарыяваць сюды. І я б жадала ведаць, якім чынам можна пераапрануцца, каб падмануць гэтых, дэментараў. А ўжо яны ахоўваюць тут кожную нару ў зямлі. І праляцець праз іх не так ўжо проста. Тым больш, што Філч ведае тут ўсі патаемныя хады, каб паставіць ля іх ахову...

— Зараз выключыцца святло! — крыкнуў Персі, — я жадаю каб ўсе схаваліся ў свае спальнікі і супынілі размовы!

Усе свечкі імгненна стухлі і Зала засталася асветленнай толькі прывідамі лунаючымі сюды-туды, ля аб нечым сур’ёзна размаўляючых прэфектаў Дамоў і столяй, якая як і неба звонку была абсыпана яскравымі зоркамі. Перапоўненная Зала працягвала аб нечым шапатаць і Гары здавалася, што ён засынае на вуліцы пры лёгкім ветрыку.

Штогадзіны хтось з настаўнікаў прыходзіў высветліць, ці ўсё добра. Прыблізна а трэццей гадзіне ночы, калі большасць навучэнцаў нарэшце заснула, у Галоўную залу завітаў сам Дамблдор. Гары назіраў, як той падыйшоў да Персі, што блукаў між спальнікамі штохвіліны загадваючы вучням супыніць размову. Ён быў у колькіх кроках ад Гары, Рона і Герміёны, якія хутка прыкінуліся спячымі, калі да Персі наблізіліся крокі дырэктара.