Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 77

Джаан Роўлінг

— Дэментары дасылаюць табе сардэчнае прывітанне, Потэр!

Гары, Рон і Герміёна рушылі разам з астатнімі грыфіндорцамі звычайшым шляхам да сваёй Вежы. Але калі яны дасягнулі калідора, што скончваўся партрэтам Тлустай Пані, яны заўважылі, што весь ён быў забіты навучэнцамі.

— Чаму ніхто не праходзіць ўсярэдзіну? — не разумеючы спытаўся Рон.

Гары зірнуў праз галовы стаяўшых наперадзе. Партрэт быў закрыты.

— Калі ласка, дайце прайці, — адчуўся голас Персі, які хціва рухаўся праз ажыўлены натоўп. — Чаму вы все тут? Няўжо ніхто не памятае пароль... прабачце, я Стараста Школы...

А потым панад натоўпам запанавала цішыня, якая здавалася пачалася з першых радоў і халодным струменнем пранеслася па калідоры. Потым яны пачулі нечакана рэзкі голас Персі:

— Хто-небудзь, праклічце Дамблдора. Хутчэй.

Вучні пачалі азірацца, а тыя хто стаяў ззаду падняліся на пальчыкі.

— Што тут дзеецца? — спыталася Джыні, якая толькі што падыйшла.

У наступны момант аб’явіўся прафесар Дамблдор, які хутка падбег да партрэта. Натоўп вучняў расступіўся, каб даць яму дарогу, тады Гары, Рон і Герміёна наблізіліся бліжэй, каб паглядзець што здарылася.

— А мамка ж... — усклікнула Герміёна, схапіўшы Гары за руку.

Тлустая Пані знікла з партрэта, які быў жорстка распаласаваны; падлога была засцелена палоскамі палатна, а некаторыя кавалкі былі адарваны цалкам.

Дамблдор хутка паглядзеў на знявечаную карціну і развярнуўся, пахмурна гледзячы да набліжаючыхся на дапамогу прафесароў МакГонагал, Люпіна і Снэйпа.

— Мы павінны знайсці яе, — прамовіў дырэктар. — Мадам прафесар, калі ласка перадайце містэру Фільчу, каб ён неадкладна пачаў шукаць Тлустую пані на ўсіх карцінах у замку.

— Жадаю поспеху! — прамовіў гігікаючы голас.

Гэта быў полтэргейст Піўз, які лятаў панад натоўпам і быў у вялікім захапленні, як і кожны раз, калі бачыў якуюсь аварыю ці неспакой.

— Што ты маеш на ўвазе, Піўз? — спакойна спытаўся ў яго Дамблдор і ухмылка полтэргейста пакрысе саслабела. Ён ня смеў дражніць Дамблдора. Яго голас ператварыўся на ліслівы, што было не нашмат прыемней, чым яго гогат.

— Ёй сорамана, Вашае Вяршынства, сэр. Яна не жадае, каб яе бачылі. Яна ў жахлівым стане. Я бачыў, як яна праходзіла праз пейзаж на чацьвёртым паверсе, хаваючыся за дрэвамі. Енчыла нешта жудаснае, — шчасліва прамовіў ён, — Бедная, няшчасная, — дадаў ён непераканаўча.

— Яна сказала, кто гэта зрабіў? — спакойна прамовіў Дамблдор.

— Так, канечне, містэр Галоўны Прафесар, — адказаў Піўз, з выглядам чалавека трымаючага ў руках вялізную бомбу. — Ён вельмі раззлаваўся, калі яна не пусціла яго. — Піўз развярнуўся ў паветры і ўсміхнуўся Дамблдору між уласных ног. — Вох і люты характар ў гэтага Сірыюса Блэка.

— РАЗДЗЕЛ IX —

Няўмольная параза

Прафесар Дамблдор павеў грыфіндорцаў назад у Вялікую залу, дзе хвілін праз дзесяць да іх далучыліся вучні з астатніх дамоў Хафлпафа, Рэйвенкло і Слізэрына, якія выглядалі моцна разгубленымі.

— Мне і іншым настаўнікам неабходна, дбайна аглядзець ўвесь замак, — распавёў Дамблдор вучням, калі прафесары МакГонагал і Флітвік зачынялі ўсе дзверы ў Галоўную Залу. — Баюся, што для вашай уласнай бяспекі вам прыйдзецца правесці гэтую ноч тут. Пакідаю ля кожнай з дзвярэй прэфектаў, а за агульную бяспеку будуць адказваць школьныя старасты. Аб любым здарэнні дакладаць мне неадкладна, — дадаў ён Персі, які зухавата і ганарліва крочыў між вучняў, — дашлеш мне паведамленне праз кагось з прывідаў.