Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 76

Джаан Роўлінг

Той па ранейшаму працягваў курэць.

***

— А вось і мы, — прамовіў Рон. — Вось, прынеслі столькі, колькі атрымалася.

Залева яскравых ласункаў палілася на калені Гары. Надыходзілі прыцемкі. Рон з Герміёнаю толькі што вярнуліся ў гасцёўню. Іх тварыкі расчырванеліся ад халоднага паветра, а самі яны выглядалі так, бы бавілі лепшы час ў сваім жыцці.

— Дзяк, — сказаў Гары, адчыняючы пакунак з маленькімі чорнымі Перачнымі Шатанятамі. — Ну, ці спадабаўся вам Хогсмід? Дзе былі?

Але хутчэй за ўсё — паўсюль. І ў Чараўніцкіх інструментах і матэрыялах Дэрвіша і Бэнша, і ў Жартоўнай Краме Зонкі, і ў Трох Мётлах, каб выпіць па куфліку гарачага пеністага вяршковага піва і шмат яшчэ дзе.

— Уяві мясцовае поштовае аддзяленне, Гары! На паліцах сядзяць каля двухсот соваў, кожная мае свой асабісты каляровы код, у залежнасці ад таго, як далёка і як хутка табе трэба адправіць паштоўку!

— А ў Мядовага Герцага новая фішка, яны пачалі выдаваць бясплатныя ўзоры сваёй прадукцыі, мы ўзялі крышку, зірні...

— А яшчэ, мы па-мойму бачылі огра, наогул у “Трох Мётлах “ такая збіраецца публіка...

— Шкада, што немагчыма было прынесці табе вяршковага піва, яно б цябе сагрэла...

— А ты чым займаўся? — турбочыся спыталася Герміёна. — Мо урокамі?

— Не, — адказаў Гары, — піў гарбату ў кабінеце Люпіна, а потым з’явіўся Снэйп з...

Ён распавёў ім пра кубачак. Рон стаяў адкрыўшы рот.

— І Люпін піў гэта? — ледзь дышучы ад здзіўлення спытаўся Рон. — Ён зшалеў?

Герміёна пазірнула на гадзіннік.

— Нам лепей спускацца, банкет пачнецца праз пяць хвілін... — яны паспяшаліся скрозь адтуліну за партрэтам і далучыліся да натоўпу вучняў, працягваючы разважаць аб Снэйпе.

— А калі раптам ён... ну... — сцішыўшы голас і нервова абярнуўшыся па баках прамовіла Герміёна, — калі раптам ён жадаў... атруціць Люпіна... наўрацці ён зрабіў бы гэта пры Гары.

— Мабыць так, — адказаў Гары. Яны дасягулі Вестыбюлю, а праз яго трапілі ў Галоўную Залу. Яна была ўпрыгожана сотнямі гарбузоў са свечкамі ўсярэдзіне, а вакол лёталі купы жывых кажаноў і мноства палаючых слупоў паўночнага ззяння, што гультаявата ляталі пад столяй, як бліскучыя вадзяныя змеі.

Стравы былі настолькі смачнымі, што нават Рон з Герміёнай, якія падчас наведвання Хогсміда дабра падсілкаваліся ласункамі з Мядовага Герцага, паспрабавалі ўсяго што было на стале. Гары зірнуў на стол настаўнікаў. Прафесар Люпін выглядаў бадзёрым, як ніколі, ён жыва размаўляў аб нечым з маленечкім прафесарам Флітвікам, настаўнікам чараўніцтва. Гары перавёў вочы на тое месца дзе сядзеў Снэйп. Гары быў ня ўпэўнены, але здавалася што той часцей касіў вочы ў бок прафесара Люпіна, чым гэта было звычайна.

Свята скончылася паказам ў выканнані мясцовых прывідаў. Яны скочылі са сцен ды сталоў і згрудзіўшыся ў неверагодныя фігуры круціліся ў паветры; а Амаль Безгаловы Нік — прывід Грыфіндору, меў шалёны поспех, рэканстуюючы сваё няўдалае катаванне.

Вечар настолькі ўдаўся, што гарын настрой ня змог згубіць нават Малфой, які крыкнуў яму праз натоўп, калі яны выйшлі з Залы: