Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 75

Джаан Роўлінг

— Канечне, я зрабіў дрэнна, — працягваў Люпін, усё яшчэ хмурна пазіраючы на Гары, — але ўяві сабе, што было б, калі Вальдэморт матэрыялізаваўся ў цэнтры настаўніцкай. Адразу б пачалася моцная паніка.

— Я насамрэч і думаў з пачатку ад Вальдэморце, — шляхетна адказаў Гары, — але потым прыпомніў... гэтых дэментараў.

— Зразумела, — у задумленасці адказаў прафесар. — Ну, добра... я ўраджаны. — ён злёгку пасміхнуўся здзіўленаму твару хлопца. — Адзіная рэч, якой ты насамрэч баішся — гэта баяцца. Гэта вельмі мудра.

Гары нават ня ведаў што адказаць, таму зноў пачаў піць гарбату.

— А ты напэўна вырашыў, што я сумняваюся, ці здольны ты зладзіць з богартам? — пранікліва спытаў Люпін.

— Ну... так, — адказаў хлопчык. Ён раптоўна адчуў сябе значна шчаслівей. — Прафесар Люпін, а гэтыя дэментары...

Гары не паспеў скончыць, бо ў дзверы нехта пастукаў.

— Заходзце! — адказаў настаўнік.

Дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў Снэйп. У руках ён нёс кубак, які ледзь бачна курэў. Убачыўшы Гары, Снэйп спыніўся і сашчурыў свае чорныя вочы..

— А, Северус, — усміхнушся Люпін. — Вялікі дзякуй. Ці не мог бы ты пакінуць кубак тут, на маім стале?

Снэйп паставіў курэўшы кубак на стол, зыркаючы вачыма то на хлопца, то на Люпіна..

— А я тут дэманструю Гары, свайго грындзілоў, — прыязна прамовіў гаспадар пакою.

— Выдатна, — адказаў Северус ня гледзячы на яго. — Ты павінен выпіць гэта неадкладна, Люпін.

— Так, так, я ведаю, — адказаў той.

— Я зрабіў поўны кацёл, — працягвал Снэйп, — калі цябе яшчэ спатрэбіцца.

— Верагодна, заўтра яшчэ крыху спатрэбіцца. Вялікі дзякуй, Северус.

— Няма за што, — адказаў Снэйп, але нешта ў яго позірку Гары вельмі не спадабалася. Той выйшаў не усміхаючыся і насцярожана.

Гары з зацікаўленасцю паглядзел на кубак. Прафесар Люпін ўсміхаўся.

— Прафесар Снэйп ласкава прыгатаваў для мяне зелле, — прамовіў ён. — Я ніколі ня быў майстрам у зеллеварстве, а гэтае яшчэ і асабліва складанае. — ён падняў кубак і панюхаў. — Шкада што цукар робіць яго бескарысным. — дадаў ён, зрабіў маленькі глыток і уздрыгануўся.

— А чаму...? — пачаў Гары, але адзін погляд на прафесара прымусіў яго супыніцца.

— Я адчуваю сябе крыху нездаровым, — прамовіў той, — адзінае, што мне дапамагае, гэтае зелле. Мне вельмі пашанцавала працаваць разам з прафесарам Снэйпам; ня шмат чараўнікоў здольныя прыгатаваць яго.

Прафесар зрабіў яшчэ адзін глыток, у галаве хлопчыка аб’явілася думка тэрмінова выбіць кубак з яго рук.

— Прафесар Снэйп вельмі цікавіцца Цёмнымі Мастацтвамі, — ляпнуў Гары.

— Няўжо? — спытаўся Люпін, выглядаючы толькі крыху зацікаўленным і зрабіў чарговы глыток.

— Сёй-той лічыць... — Гары крыху павагаўся, а потым выпаліў як той кулямёт. — некаторыя лічаць, што ён зробіць, што заўгодна за месца настаўніка па Абароне ад Цёмных Мастацтваў.

Прафесар дапіў зелле і паморшчыўся.

— Брыдота, — прамовіў ён. — Добра, Гары, мне трэба вяртацца да працы. Пабачымся крыху пазней, падчас банкету.

— Добра, — адказаў хлопчык, кладучы на стол пусты кубак.