Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 74

Джаан Роўлінг

— Гары?

Хлопчык развярнуўся, каб ўбачыць размаўлялага і сстрэўся вачыма з прафесарам Люпіным, вяглядаючым з дзвярэй свайго кабінэта.

— Што ты тут робіш? — задаў ён тое ж што і Філч пытанне, але з іншай інтанацыяй. — А дзе Рон з Герміёнай?

— У Хогсмідзе, — адказаў Гары, фальшыва-абыякавым голасам.

— Аа, — прамовіў Люпін. Ён уважліва паглядзел на Гары імгненне-другое. — Ці не жадаеш зазірнуць? Я толькі што атрымаў дзеля нашага наступнага занятку грындзілоў.

— Каго? — спытаўся Гары.

Ён увайшоў у кабінэт прафесара. У кутку стаяў вялізны акварыюм поўны вады ў якім сядзела , прыціснуўшы мысу да шкла і курчачы морды, хваравіта зялёнага колеру істота з маленечкімі рожкамі і гнуткімі, доўгімі, тонкімі пальцамі.

— Гэта вадзяны дэман, — прамовіў Люпін, уважліва назіраючы за грыдзілоў. — Мы не будзем мець з імі асаблівых цяжкасцяў, асабліва пасля капаў. Уся справа ў тым, што трэба ўсяго ткі разарваць яго захоп. Ці ты бачыш яго анамальна доўгія пальцы? Яны вельмі моцныя, але і вельмі далікатныя.

Грындзілоў ашчэрыў свае зялёныя зубы і схаваўся ў кутку акварыюму, сярод водарасцяў.

— Ці не жадаеш гарбаты? — спытаўся прафесар, зірнуўшы на свой імбрык, — я як раз збіраўся выпіць кубачак-другі.

— Добра, — няскладна адказаў Гары.

Прафесар пастукаў па імбрыку сваёй палачкай і з носіка раптоўна пачаў ісці пар.

— Сядай, — прамовіў Люпін, здымаючы накрыўку з запыленай банкі. — у мяне нажаль гарбата толькі ў пакеціках, але мяркую, што ліставой гарбаты з цябе пакуль што годзе.

Гары зірнуў на прафесара. Той падміргнуў яму.

— Як вы даведаліся пра гэта? — спытаўся хлопчык.

— Мне паведаміла прафесарка МакГонагал, — адказаў настаўнік, працягваючы Гары шчарбаты кубачак. — Табе нешта турбуе?

— Не, — адказаў Гары.

Хлопчык вагаўся, ці не распавесці прафесару аб сабаку, якога ён бачыў на Плошчы Магнолій, але вырашыў што ня трэба. Гары вельмі не жадаў, каб той палічыў яго баязліўцам, тым больш Люпін ужо аднойчы сумняваўся, ці зладзіць Гары з богартам.

Напэўна непакой Гары адлюстроўваўся на яго твары, таму прафесар спытаў:

— Усё-ткі тебе нешта турбуе, Гары?

— Ані. — схлусіў хлопчык. Ён зрабіў глыток і зірнуў у бок грындзілоў, які зараз казаў яму кулак. — Так, — зняназку прамовіў ён, паставіўшы кубак на стол. — Ці вы памятаеце той дзень, калі мы змагаліся з богартам?

— Так, — павольна адказаў прафесар.

— Чаму вы не дазволілі мне змагацца з ім? — раптоўна спытаўся хлопчык.

Люпін здзіўленна падняў брыві.

— Я лічыў што гэта відавочна, Гары, — здзіўлена прамовіў ён

Гары, які чакаў, што прафесар пачне адмаўляцца, што ў яго і ў думках анічога такога не было,  разгубіўся.

— Ч-чаму? — ўрэшце вымавіў хлопчык.

— Ну, — з лёгку пахмурыўшы брыві адказаў прафесар, — я палічыў, што калі ты сстрэнешся з богартам, той прыме аблічча Лорда Вальдэморта.

Гары вытарапіў вочы. Акрамя таго, што гэта быў апошні адказ, які ён чакаў пачуць, Люпін уголас назваў імя Вальдэморта. Адзіным, акрамя яго самога, чалавекам, які не баяўся вымаўляць гэтае імя, быў толькі прафесар Дамблдор.