Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 73

Джаан Роўлінг

***

Раніцай на Хэлоўін ён прачнуўся пазней астатніх і спускаўся ўніз да сняданку ў звышмаркотным настроі, хаця рабіў усё магчымае, каб выглядаць звычайна.

— Мы абавязкова прывязем цябе груду прысмакаў ад Мядовага Герцага, сказала Герміёна, гледзячы на яго шалёна выбачаючыміся вачыма.

— Так зразумела, — адказаў Рон. Агульна спачуваючы гарынай бядзе, ён і Герміёна нарэшце забыліся аб сваёй сварцы з-за Крукшанса.

— Не турбуйцеся пра мяне, — адказаў Гары, спадзяючыся, што яго голас выглядае абыякавым. — Я пабачу вас на банкеце. Жадаю добра правесці час.

Ён праводзіў іх да Вестыбюля, дзе ля дзвярэй стаяў Філч, наглядчык Хогвартса і ставіў галачкі насупраць прозвішчаў у спісе. Ён доўга і старанна ўзіраўся ў кожны падазроны твар, гледзячы, каб ніхто не праслізнуў ля яго ўпотай.

— Што застаешся тут, Потэр? — крыкнуў Малфой, стоячы ў чарзе разам з Крэйбам і Гойлам. — Баісся ісці міма дэментараў?

Гары праігнараваў яго, развярнуўся і пусціўся ў свой самотны шлях ўверх па мармуровых сходах і пустым калідоры назад у Грыфіндорскую Вежу.

— Пароль, — прамовіла Тлустая Пані, усхамянуўшыся ад сну.

— Фартуна Маёр, — апатычна адказаў хлопчык.

Партрэт адсунуўся і Гары пралез праз адтуліну ў агульны пакой. Ён быў забіты гамонячымі навучэнцамі першага і другога году, а таксама колькімі старэйшымі вучнямі, якія пэўна столькі раз наведвалі Хогсмід, што не адчувалі ад гэтага аніякага ўраджэння.

— Гары! Гары! Прывітанне, Гары!

Гэта быў вучань другагодка Колін Крыві, які быў у моцным захапленні ад хлопца і аніколі не выпускаў магчымасці пагаманіць з ім.

— Хіба ты не ідзеш у Хогсмід, Гары? Чаму? Гэй... — Колін нецярпліва азірнуўся на сваіх сяброў. — Калі жадаеш, можаш прысесці з намі, Гары!

— Эммм... не, дзякуй, Колін, — адказаў Гары. Яму не карцела сядзець сярод купы навучэнцаў, што прагна б азіралі яго шнар. — Мне... мне трэба завітаць ў бібліятэку, дарабіць сюю-тую працу.

Пасля гэтага, яму нічога не заставалася, каб развярнуцца і зноў рушыць скрозь адтуліну за партрэтам.

— Што за манэра ўвесь час мяне будзіць? — прабурчала Тлустая Пані, калі ён сыйшоў.

Гары маркотна пацягнуўся ў бок бібліятэкі, але на поўдарозе перадумаў працаваць. Ён развярнуўся і носам да носу сутэкнуўся з Філчам, які напэўна ўжо праводзіў апошніх наведвальнікаў у Хогсмід.

— Што ты тут робіш? — з падазронам гыркнуў Філч.

— Нічога, — адказаў праўду Гары.

— Нічога! — пырснуў слюною Філч, яго шчокі гідка дрыжэлі. — цікавая гісторыя! Крадзешся тут употай і чаму ты не ў Хогсмідзе. Чаму не купляеш там Смуродныя Кулі, Ванітавы парашок і Свісцячых чарвей, як астатніе твае малапрыемныя сябры?

Гары паціснуў плячыма.

— Тады вяртайся ў сваю гасцёўню і сядзі там, дзе табе трэба быць! — адрэзаў Філч і стаяў люта зыркаючы, пакуль хлопчык ня знік з вачэй.

Але Гары не збіраўся вяртацца ў грыфіндорскую гасцёўню. Ён падняўся па сходах магчыма вырашыўшы наведаць савятню і пабачыцца з Хэдвіг. Ён ўжо ўвайшоў у наступны калідор, калі голас з аднаго з пакояў паклікаў яго: