Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 72

Джаан Роўлінг

— Калі ласка, яшчэ хвілінку! — паклікала яна, калі вучні ўжо збіраліся сыходзіць. — Пакуль вы не сышлі, нагадваю, вы патрэбны аддаць мне бланкі дазволу да Хэлаўіна. Няма дазволу, няма наведвання вёскі!

Нэвіл падняў руку.

— Прабачце, калі ласка... але я здаецца яго згубіў...

— Ваша бабуля, містэр Лонгботам, — сказала прафесарка, — даслала дазвол асабіста мне. Мабыць вырашыла, што гэдак будзе больш надзейна. А цяпер можаце ісці.

— Давай спытайся ў яе, — прашыпеў Рон.

— Але... — пачала Герміёна.

— Давай, — упарта мовіў Рон.

Гары пачакаў, калі астатнія вучні пакінуць пакой, а потым рушыў да стала прафесаркі.

— Вам штось патрэбна, Потэр?

Гары глыбока ўздыхнуў.

— Прабачце, — пачаў ён, — ну... мае дзядзька з цёткай... яны не падпісалі дазвол.

МакГонагал зірнула на яго скрозь свае квадратныя акуляры, але нічога не сказала.

— Так... ммм... вы лічыце, што ўсё добра... я маю на ўвазе, што мне дазволена... наведваць Хогсмід з астатнімі?

Прафесарка зірнула ўніз і пачала перасоўваць паперы на сваім стале.

— Баюся што не, містэр Потэр, — адказала яна, — вы чулі, што я казала: “Няма дазволу, няма Хогсміду”. Гэта правіла.

— Але... мадам прафесар, вы ж ведаеце, мае дзядзька з цёткай... яны маглы, яны сапраўды анічога ня ведаюць аб Хогвартскіх парадках і правілах, — працягваў Гары, падбухторваемы ківаннем ронавай галавы, — Калі б вы дазволілі мне пайсці...

— Але дазваляю не я, — адказала прафесарка, паднялася на ногі і акуратна склаўшы свае паперы, кінула іх ў шуфляду стала. — На бланке было дакладна напісана, што дазвол можа даць толькі бацькі ці апекуны. — яна зірнула на яго з нейкім дзіўным выразам на твары. Магчыма гэта было спачуванне. — Мне вельмі шкада, Потэр, але гэта маё апошняе слова. І вам лепей спяшацца, ці вы спазніцеся на наступны ўрок.

***

Нічога не паробіш. Рон са злоснасці называў МакГонагал шэрагам мянушак, акія вельмі раздражнялі Герміёну; сама яна пыталася пераканаць Гары, што можа ўсё да лепшага, чым яшчэ больш раззлавала Рона. А самому Гары прайшлось перажыць громкія і радасныя размовы іншых вучняў, аб тым, што яны зробяць ў першую чаргу трапіўшы да Хогсміду.

— Там заўсёды свята, — прамовіў Рон, спрабуючы развесяліць сябра. — Ці ты памятаеш, аб банкеце ў хэлоўінскі вечар?

— Так, — маркотна алказаў Гары. —

Банкет на Хэлоўін праходзіў заўжды добра, але здавалася, што стравы на ім былі б смачней, калі б ён спажываў іх пасля сумеснага наведвання Хогсміду. І ніякія словы суцяшэння не дазвалялі яму забыцца на гэта. Дын Томас, які добра валодаў пяром, прапанаваў падрабіць яго подпіс, на што Гары заўважыў яму, што прафесарка МакГонагал ужо ведае, што дзядзька не падпісаў дазволу і ад падробкі ня будзе карысці. Рон нерашуча прапанаваў скарыстацца мантыяй-невядзімкай, але Герміёна супыніла яго нагадаўшы словы прафесара Дамблдора, аб тым што дэментары здольны бачыць скрозь яе. Але найменьш прыязныя словы суцяшэння ён пачуў ад Персі.

— Яны тут ўсе падымаюць шум пра гэты Хогсмід, а было б з чаго, — сур’ёзным тонам прамовіў ён. — Ну добра, кандытарская — неблага, але напрыклад Жартоўная Крама Зонкі, нешта сапраўды небяспечнае, ну можа яшчэ Лямантуючую Халупу заўсёды добра паглядзець. А так, запэўніваю цябе ты анічога карыснага не прапусціш.