Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 71

Джаан Роўлінг

***

Рон працягваў дзмуцца на сяброўку ўвесь наступны дзень. Ён нават амаль не размаўляў з ёй на Зёлазнаўстве, не гледзячы на тое, што ён, Герміёна і Гары разам працавалі з адной пуфаподай..

— Як там Скаберс? — нясмела спыталася дзяўчынка, калі яны лушчылі тлустыя ружовыя струкі пуфаподы і скідвалі яе бліскучыя бабы ў драўлянае вядро.

— Схаваўся ў маім ложку пад коўдрай і дрыжыць, — раздражнённа адказаў Рон, выпусціў вядро і рассыпаў бабы па падлозе.

— Асцярожна, Візлі, асцярожна! — ускрынула прафесарка Спроўт, калі бабы пачалі з невялічкімі выбухамі квітнець на іх вачах.

Наступным урокам у іх раскладзе былі Ператварэнні. Гары вырашыў спытацца ў прафесаркі МакГонагал пасля заняткаў, ці атрымаецца ў яго разам з астатнімі наведаць Хогсмід. Далучыўшыся да шэрагу вучняў, чакаючых прафесарку перад дзвярмі пакою, ён спрабаваў прыдумаць добрыя аргументы. Але яго увагу адцягнула нейкая неспакойная размова ў непасрэднай блізкасці ад кабінета.

Лавендра Браўн выглядала заплаканай, а Парваці стаяла абняўшы яе і размаўляла аб нечым з Шымасам Фініганам і Дынам Томасам, якія слухалі яе з сур’ёзнымі тварамі.

— Што з табою, Лавендра? — занепакоена спыталася Герміёна, калі яна разам з Гары і Ронам наблізілся.

— Яна атрымала з дому ліст, — прашапатала Парваці, — яе ўлюбёны трусік Бінкі. Яго забіла ліса.

— Ёечку, — прамовіла Герміёна, — прабач мяне, Лавендра.

— Я павінна была здагадацца, — трагічна прамовіла тая. — Ці вы памятаеце, які сёння дзень?

— Мммм?

— Шастнаццатага кастрычніка! “А то чаго ты страшышся адбудзецца шастнаццатага кастрычніка!” Ці памятаеце? Яна... яна мела рацыю!

Цяпер вакол Лавендры згрудзілася ўся класа. Шымас сур’ёзна ківаў галавой. Герміёна вагалася колькі секунд, а потым спыталася:

— Ты... ты сапраўды баялася, што Бінкі будзе забіты лісой?

— Ну не абавязкова лісой, — адказала Лавендра, гледзячы на Герміёну заплаканымі вачыма. — Я ўвогуле безумоўна баялася, што ён памрэ. Разумееш?

— Вох, — прамовіла Герміёна і зноў доўга маўчала. Потым, яна нарэшце працягнула. — А хіба, Бінкі быў старым трусам?

— Не! — загаласіла Лавендра. — Ё-ён быў шчэ зусім маленечкім!

Парваці мацней сціснула руку вакол пляча Лавендры.

— Але чаму тады ты баялася яго смерці? — спыталася Герміёна.

Парваці зыркнула на яе вачыма.

— Але ж паглядзім на гэта лагічна, — звярнулася Герміёна да астатніх вучняў. — Я вось аб чым. Бінкі ж ня сёння памёр, сёння Лаведра атрымала звестку аб гэтым... Лавендра гучна лямантавала... — і яна не магла настолькі баяцца гэтага, бо здарыўшаеся было для яе сапраўдным шокам...

— Не звяртай увагі на Герміёну, Лавендра, — гучна прамовіў Рон, — з яе пункту гледжання хатнія ўлюбёнцы іншых людзей нічога не значаць.

У гэты момант на агульнае шчасце, бо Рон з Герміёнай пачалі ваўкавата глядзець адно на аднаго, прафесарка МакГонагал адчыніла дзверы свайго пакою. І калі яны ўвайшлі ў кабінет Рон з Герміёнай селі паабапал ад Гары і не размаўлялі да канца заняткаў.

Гары ня вырашыў пакуль, што будзе казаць прафесарке, калі адчуўся званок, але добра ведаў, што менавіта яна ёсць тым, з кім трэба пагаманіць наконт Хогсміда ў першую чаргу.