Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 70

Джаан Роўлінг

— Рон! — сказала Герміёна. — Гары павінен заставацца ў школе...

— І заставацца без перавагі трэццягодкі, — адказаў Рон. — Гары, ідзі да МакГонагал...

— Так, я пайду і спытаюся, — адказаў Гары, вырашыўшыся.

Герміёна паспрабавала было адчыніць рот, каб штось запярэчыць, але тут на яе калені скокнуў Крукшанс, трымаючы ў пашчы вялізнага здохлага павука.

— Хіба ён збіраецца есці гэта перад намі? — злосна спытаўся Рон.

— Які малайчына, Крукшансік, ты яго сам злавіў? — ласкава спыталася ў ката Герміёна.

Крукшанс павольна жаваў павука, нахабна паглядаючы жоўтымі вачыма на Рона.

— Калі ласка, — раздражнённа прамовіў Рон, вяртаючыся да сваёй зорнай мапы, — трымай яго ля сябе. У маёй торбе зараз спіць, Скаберс.

Гары пазяхнуў. Зараз яму сапраўды вельмі хацелася спаць, але ён яшчэ не зрабіў сваю зорную мапу. Ён выцягнуў сваю торбу, дастаў з яе пергамент, чарніліцу, пяро і распачаў працу.

— Калі жадаеш, можаш спісаць маю, — сказаў Рон, ён размашыста намаляваў апошнюю зорку і штурхнуў мапу Гары.

Герміёна, якая надта не паважала спісванне, сціснула вусны, але нічога не сказала. Крукшанс працягваў не міргаючы глядзець на Рона, махаючы сваім пухнатым хвастом, а потым нечакана кінуся наперад.

— ЁЙК! — заравеў Рон, схапіўшы сваю торбу, Крукшанс запусціў у яе кіпцюры ўсіх чатырох лапаў і пачаў люта раздзіраць. — ПРЫБЯРЫ СВАЮ ДУРНУЮ ЖЫВЁЛІНУ!

Рон паспрабаваў стрэсці ката з торбы, але ж той добра ўхапіўся, пырхаючы і драпаючы.

— Рон, не пашкодзь яму! — вішчала Герміёна. Увесь пакой сабраўся, каб паглядзець на гэты; Рон круціў торбу вакол сябе, Крукшанс працягваў чапляцца за яе, а Скаберс выскочыў вонкі...

— ЛАВІЦЕ КАТА! — галасіў Рон, Крукшанс адчапіўся ад падзёртай торбы, ускочыў на стол, а потым пагнаўся за перапужаным пацуком.

Джордж Візлі скокнуў на Крукшанса, але прамахнуўся; Скаберс мільгануў ля дваццаці пар ног і заляцеў пад старую камоду. Крукшанс праслізнукў за ім не прыпыняючыся, сеў на свае крывыя лапы і пачаў з дапамогай пярэдняй люта вычэпліваць пацука з-пад камоды.

Рон і Герміёна паспяшаліся за імі; дзяўчынка схапіла ката абедзвума рукамі і з вялікай цяжкасцю знесла прэчкі; Рон кінуўся на жывот і насілу выцягнуў Скаберса за хвост.

— Паглядзі на яго! — разлютавана крычаў Рон, паказваючы Герміёне вісячага ў яго руках пацука. — Адны скура ды косткі! Так што трымай свайго ката далей ад яго!

— Ну ён жа не разумее, што гэта дрэнна! — дрыжачым голасам адказала Герміёна. — Усе каты ганяюцца за пацукамі, Рон!

— З гэтай істотай, ня ўсё чыста! — прамовіў хлопец, пытаючыся запхаць хістаючагася Скаберса ў кішэню. — Ён пачуў мае словы, аб тым што Скаберс у торбе!

— Што за лухцень, — нецярпліва заўважыла Герміёна. — Крукшанс знюхаў яго пах, Рон, а не то што ты лічыш...

— Гэты кот, мае закалец на Скаберса! — працягваў Рон не звяртаючы ўвагі на прысутных, якія пачалі гігікаць. — Але Скаберс быў тут першым і зараз ён хварэе!

Хлопец прайшоў уздоўж гасцёўні, падняўся па сходах і знік у пакоі для хлопцаў.