Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 66

Джаан Роўлінг

— Нэвіл, мы зараз адыйдзем, — падтлумачыў прафесар Люпін. — Ты будзеш стаяць самотна, добра? Я буду клікаць кожнага па чарзе... так, ўсім адыйсці, каб было бачна толькі Нэвіла...

Усе прысутныя адступілі, прытуліўшыся да сцяны і пакінуўшы ля шафы аднаго Нэвіла. Той выглядаў бледным і напалоханым, але падкасаў свае рукавы і ўзняў палачку у стане гатовасці.

— На лік “тры”, Нэвіл, — паказваючы палачкай на ручку шафы, усклікнуў прафесар. — Раз... два... тры... давай!

Струмень іскраў стрэліў з палачкі Люпіна і націснуў на ручку. Шафа адчынілася. З яе выйшаў гарбаносы і пагрозлівы прафесар Снэйп і бліснуў вачыма на Нэвіла.

Нэвіл ўскінуў палачку, але ня змог вымавіць ані гука. Снэйп кінуўся на яго, выцягваючы нешта са свайго адзення.

— Р-р-рыдзікулюс! — прапішчаў Нэвіл.

Адчуўся нейкі шум, накшталт свісту бізуна. Снэйп спатыкнуўся. На ім была доўгая зялёная сукунка з карункамі, вялізны капялюш з пакоцаным моллю каршаком на вяршыні, а у руке хісталася вялізная барвяная торба.

Адчуўся рогат, богарт збянтэжана супыніўся.

— Парваці! Пайшла! — крыкнуў прафесар.

Парваці рушыла наперад, сціснуўшы зубы. Снэйп развярнуўся на яе. Зноў адчуўся свіст і на яго месцы апынулася загорнутая ў акраваўленыя бінты мумія; яе сляпы твар павярнуўся да Парваці і мумія рушыла да дзяўчынкі, вельмі павольна перасоўваючы свае ногі і цягнучы да яе туга забінтаваныя рукі...

— Рыдзікулюс! — усклікнула Паціл.

Бінты на нагах муміі раскруціліся, яна заблыталася ў іх і павалілася тварам на падлогу, а яе галава адляцела вонкі.

— Шымас! — прароў Люпін.

Фініган імгненна памяняўся месцамі з Парваці.

Зноўку свіснуў бізун! Там дзе імгненне таму ляжала мумія, паўстала страшэнна худая жанчына з валоссем да падлогі і тварам зялёнага адцення. Гэта была Бэншы. Яна адчыніла свае вусны і пакой напоўніўся доўгім незямным лямантам, што прымусіў уздыбіцца валасы Гары...

— Рыдзікулюс! — крыкнуў Шымас

Бэншы выдала рыпучы хрып і схапілася за горла, яе голас знік.

Свіст! Бэншы ператварылася на пацука, які ганяўся па коле за ўласным хвастом, потым... Свіст! І гэта ўжо грымучая змяя, што ізгінаючыся паўзла наперад... свіст!... і на падлозе ляжала толькі налітае крывёю вока.

— Ён заблытаўся! — крыкнуў Люпін. — Хто наступны! Дын!

Той паспяшаўся наперад.

Свіснуў бізун і вока пераварацілася на адрэзаную руку, якая развярнулася і папаўзла да Дына, рухаючыся пальцамі, бы краб нагамі.

— Рыдзікулюс! — уз’енчыў Томас

Адчуўся пстрык і рука трапіла ў пастку.

— Выдатна! Рон, ты наступны!

Той рушыў наперад.

Зноўку свіснуў бізун!

Даволі шмат людзей усклікнула ад жаху, калі на падлозе апынуўся вялізны пакрыты валасамі шасціфутавы павук, які рушыў ў бок Рона, пстрыкаючы клюшнямі. На дзелю секунды Гары вырашыў, што Рон застыў з жаху. Але...

— Рыдзікулюс! — прароў Рон і ногі павука кудысь зніклі, ён скочыў і пакаціўся да Лавендры, якая віскнула і адбегла ў бок. Павук спыніўся ля ног Гары, ён падняў сваю палачку, але...

— Я тут! — спяшаючыся наперад усклікнуў прафесар Люпін.

Свіснуў бізун!