Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 68

Джаан Роўлінг

Адзінае, чаго зараз хацелася Гары, каб і падчас некаторых іншых дысцыплінах, ён быў гэдкім жа шчаслівым. Горш за ўсё было на Зеллеварстве. Снэйп знаходзіўся ў надта мсцівым настроі і аніхто не сумняваўся чаму, бо гісторыя аб богарце, прыняўшым яго аблічча, якога Нэвіл апрануў у вопрадку сваёй бабулі разенеслася па школе з хуткасцю ляснога пажару. Снэйп не лічыў гэты выпадак смешным і яго вочы штораз пагрозліва ўспыхвалі, пры адным толькі ўзгадванні імя прафесара Люпіна. А што датычыцца Нэвіла, яму на Снэйпавых занятках было значна горш, чым калі-небудзь.

Таксама Гары адчуваў павялічваючыйся жах, калі знаходзіўся ў задушлівай прасторы вежы прафесаркі Трэлані, расшыфроўваючы скрыўленныя формы і сымбалі. Хлопчык імкнуўся ніколі не глядзець на настаўніцу, чые вялізарныя вочы імгненны напаўняліся слязьмі, штораз калі яна глядзела на Гары. У адрозненні ад колькіх іншых вучняў, якія ставіліся да прафесаркі з павагай, хлопчык яе не любіў. Сярод тых, хто шанаваў Трэлані, асабліва выдзяляліся Парваці Паціл і Лавендра Браўн, якія часцей за астантніх наведвалі яе вежу падчас абедзеннага перапынку і заўсёды вярталіся адтуль з надта непрыемнымі выразамі на тварах, быццам ведалі нешта такое, да чаго ня маюць доступу іншыя. А штораз, калі яны пачыналі размаўляць аб Гары, іх галасы станавілія прыглушанымі, бы той знаходзіцца на смяротным ложы.

А самай горшай з навук быў Догляд за Магічнымі Істотамі, які пасля першага насычанага дзеяннем занятку ператварылася на сапраўдную нудоту і здавалася што Хагрыд страціў былую самаўпэўненнасць. Цяпер яны ўвесь час вывучалі догляд за чарвямлявамі, напэўна самымі сумнымі істотамі ў свеце.

— Навошта іх наогул даглядаць? — заўважыў Гары, пасля чарговага занятку на якім ён увесь час пытаўся запхаць ў чарвямляўскае горла цёрты салат.

Але на пачатку кастрычніка адбылося нешта такое, што з лішкам кампенсавала цяжкасці ад незадавольваючых заняткаў. Набліжаўся чарговы квідытчны сязон і Олівер Вуд, капітан грыфіндорскай каманды, ужо склікаў іх тыдзень таму, каб абмеркаваць новую тактыку, якой каманды будзе прытрымлівацца.

Кожная квідытчная каманда мела сем гульцоў: тры Пераследнікі, задачай якіх было забіваць галы з дапамогай квафла, чырвонага мяча, маючага памер футбольнага, які трэба было зашпуліць ў адно з трох колаў-варотаў, што стаялі на пятнаццаціфутавых слупах з абодвух бакоў ад поля; двух Бітакоў, што былі экіпіраванымі цяжкімі бітамі, каб адбіваць бладжэры (два цяжкіх чорных мяча, што насіліся па полі, спрабуючы атакаваць гульцоў); Наглядчыкаў, якія абараняюць колы-вароты і Паляўнічага, праца якога цяжэй за ўсе, ён павінен злавіць залаты сніч, маленькі памерам толькі з арэх мяч, лоўля якога гарантуе камандзе Паляўнічага дадатковыя сто пяцьдзесят балаў і перамогу.

Олівер быў каржакаватым семаццацігадовым юнаком, які вучыўся сёмы, апошні год у Хогвартсе. З нявыкруткай ў ціхім голасе ён звярнуўся да астатніх шасці гульцоў сваёй каманды, калі яны знаходзіліся ў халоднай распранальне на ускрайку цёмнага квідытчнага поля..