Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 67

Джаан Роўлінг

Бязногі павук знік. Секунду-другую усе азіраліся навокал, каб пабачыць, куды той падзеўся. Потым яны заўважылі срабрыста-белы шар, што лунаў ў паветры перад Люпіным.

— Рыдзікулюс! — амаль што абыякава ўсклікнуў ён.

Ізноў адчуўся свіст!

— Давай, Нэвіл! Дабі яго! — калі богарт прусаком зваліўся на падлогу. Свіст! Зноў ў пакоі стаяў Снэйп увесь ў чорным. На гэты раз Нэвіл рушыў на перад пошны рашучасці.

— Рыдзікулюс! — крыкнуў ён і праз дзелю секунды Лонгботам і, апрануты ў карункавую сукенку, Снэйп глядзелі адно на аднаго. Потым Нэвіл пачаў гучна рагатаць і богарт выбухнуў, ператварыўшыся на тысячы маленечкіх струменьчыкаў дыму, а потым знік.

— Выдатна! — уклікнуў прафесар Люпін і класа вылілася гучным апладыяваннем. — Выдатна, Нэвіл! Усе малайцы. Так, дайце падумаць... пяць балаў Грыфіндору за кожнага чалавека прыняўшага удзел у барацьбе з богартам... дзесяць Нэвілу, бо ён зрабіў гэта двойчы... і па пяць балаў Герміёне і Гары.

— Але я анічога не зрабіў, — прамовіў Гары.

— Ты і Герміёна верна адказалі на мае пытанні на пачатку заняткаў, Гары, — не задумваючыся сказаў Люпін. — Усе выдатна сябе паказалі, добры ўрок. Хатняе заданне, уважліва прачытайце ў падручніках раздзел аб богартах, перакажыце сваімі словамі і зддайце мне... у панядзелак. На сёння ўсё.

Усхвалявана перагаворваючыся вучні пакінулі настаўніцкі пакой. Але Гары не адчуваў весялосці. Прафесар Люпін наўмысна спыніў яго атаку на богарта. Чаму? Няўжо з-за яго знепрытомлення ў цягніку? Можа ён палічыў, што з Гары можа стацца штось падобнае і сёння?

Але астатнія здавалася, не заўважылі гэтага..

— Ці бачылі вы што сталася з маёй бэншы? — крычаў Шымас.

— А рука!? — мовіў Дын размахваючы ўласнымі.

— А Снэйп у капелюшы!?

— А мая мумія!?

— А я вось думаю, цікава чаму прафесар Люпін баіцца крыштальных шароў? — задумлена прамовіла Лавендра.

— Ці гэта былі не лепшыя заняткі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў за усе часы? — усхвалявана спытаўся Рон, калі яны вярнуліся ў класу, каб забраць свае торбы.

— Ён, здаецца найвыдатнейшы настаўнік, — ухвальна прамовіла Герміёна, — але я нажаль так і не пазмагалася з богартам...

— А які твой самы наймацнейшы жах? — хіхікнуў Рон. — Атрымаць за хатняе заданне дзевяць балаў замест дзесяці?

— РАЗДЗЕЛ VIII—

Знікненне Тлустай Пані

Праз колькі часу Абарона ад Цёмных мастацтваў апынулся самай улюбёнай дысцыплінай сярод большасці навучэнцаў. Толькі Драко Малфой і яго слізэрынская банда працягвала казаць аб Люпіне толькі ў негатыўным тоне.

— Зірніце на яго адзенне, — гучным шэпрам прамовіў ён, калі прафесар прайшоў міма яго ў калідоры, — ён апранаецца, як наш колішні дамовы эльф.

Але акрамя яго нікому не перашкаджала яго старая зацыраваная вопрадка. Больш таго, яго наступныя заняткі былі гэдак жа цікавымі, як і самы першыя. Пасля богартаў, яны пачалі вывучаць крывавакалпачнікаў, брыдкіх гоблінападобных істот, што хаваліся там, дзе колісь адбываліся буйныя кровапраліцці — у падзямеллях старажытных замкаў, ці ў ямах на палях бітвы. Крывакалпачнікі сядзелі ў сваіх схованках з дубінай ў руках і чакалі заблукалых вандроўнікаў. А пасля трэццягодкі ўзяліся за вывучэнія капаў — істотаў якія нагадвалі малпаў, пакрытых чашуёй і з перапончатымі лапамі, якім заўжды свярбіла задушыць і ўцягнуць пад воду тых, хто выпадкова трапляў у іх сажалкі.