Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 64

Джаан Роўлінг

— Шляхетна кажучы, я ўжо разважаў ці не зрабіць Нэвіла сваім асістэнтам у першай частцы гэтага уроку, — адказаў ён, — і лічу што ён здолее зрабіць гэта звыш чым выдатна.

Твар Нэвіла збарвянеў яшчэ больш, што здавалася неверагодным. Вусны Снэйпа скрывіліся і ён сыйшоў прэч разлютавана грукнуўшы дзвярыма..

— Хадзем, — прамовіў прафесар Люпін, паманіўшы вучняў у самы канец пакою, дзе не было анічога, акрамя старой шафы з запасной вопрадкай настаўнікаў. Калі ён падыйшоў да шафы і стаў ля яе, тая раптоўна штурхнулася, стукнуўшыся аб сцяну.

— Нічога жудаснага, — супакоіў дзяцей прафесар, калі колькі з іх, спужаўшыся адскочылі назад, — там сядзіць звычайны богарт.

Аднак большасць згрудзіўшыхся адчувала, што там нешта, чаго трэба страшыцца. Нэвіл зірнуў на Люпіна вачыма поўнымі чысцейшаха жаху, а Шымас Фініган з асцярогай паглядзеў на бразгочушчую ручку шафы.

— Богарты аддаюць перавагу цёмным, замкнутым месцам, — растлумачыў прафесар, — такім, як шафы, прастора пад ложкамі, паліцы пад ракавінамі... Я аднойчы сстрэў аднаго, што жыў у падлогавым гадзінніку. Гэты аб’явіўся ўчора па апоўдні і я папрасіў дырэктара, калі іншыя настаўнікі не супраць, пакінуць яго, дзеля практыкавання трэццягодак.

— А цяпер, прапаную адказаць вас на пытанне: хто такі богарт?

Угору знялася рука Герміёны.

— Пераварацень, — адказала яна. — Ён прымае форму таго, што палохае чалавека больш за усё.

— Нават я б не сказаў лепей, — пахваліў яе прафесар Люпін, а Герміёна працягвала:

— Пакуль богарт знахозіцца сам-насам у цемры, ён яшчэ не мае формы, бо ня ведае чым будзе пужаць таго, хто знаходзіцца па іншы бок ад яго схованкі. Ніхто нават ня ведае, як ён выглядае насамрэч, але як толькі яго знайшлі, ён адразу ператвараецца на тое, што прывядзе чалавека да найбольшага жаху.

— Такім чынам, — працягваў прафесар, нават не звяртаючы ўвагу на грукочушчыя ад жаху зубы Нэвіла, — мы маем перад ім значную перавагу. Ці не падкажаш якую, Гары?

Адказваць на нейкае пытанне, калі побач знаходзіцца Герміёна, якая цягнула руку ўгору гэдак, што нават падпрыгвала, бы на шарнірах, справа цяжкая, але Гары паспрабаваў.

— Ну... нас тут шмат і ён ня будзе ведаць на што пераварочвацца.

— Менавіта, — адказаў Люпін, рука, выглядаючай крыху засмучанай Герміёны, апусцілася ўніз. — Калі вы маеце справу з богартам, заўсёды лепей мець з сабой паплечніка-другога. Богарт тады заблытваецца, ён ня ведае на каго пераварочвацца — на безгаловага мерцвяка, ці драпежнага смоўжа. Я аднойчы бачыў богарта, які зрабіў вязізную памылку, паспрабаваў напужаць адразу двух чалавек. У выніку ён пераварацілся на палову смоўжа, ані кроплі не жудасна.

— Замова, якая сапраўды даволі проста адштурхоўвае богарта, патрабуе значнай напругі розума. Справа ў тым, што ёсць нешта, што сапраўды забівае богарта — смех. Адзінае што трэба зрабіць, гэта прымуцсіць яго перавараціцца не нешта смешнае.

— А цяпер, паспрабуем без палачак патрэніявацца вымаўляць саму замову. Паўтарайце за мной... Рыдзікулюс!

— Рыдзікулюс! — паўторылі следам вучні.