Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 65

Джаан Роўлінг

—Добра, — прамовіў прафесар Люпін, — Надта добра. Але да жалю, гэта самая лёгкая частка. Справа ў тым, што адной замовы не дастаткова. І тут надыходзіць чарга Нэвіла.

Шафа зноў падскочыла, але яшчэ мацней падскочыў Нэвіл, які выглядаў так, бы ішоў на шыбеніцу.

— Добра, Нэвіл, — спытаўся прафесар, — перш-наперш: ці не падкажаш, чаго ты баісся больш за ўсё ў свеце?

Вусны хлопчыка заварушыліся, але гуку не было чуваць.

— Не разумею, што ты казаў, Нэвіл? — вясёла прамовіў Люпін.

Нэвіл з дзікімі вачыма, азірнуўся навокал, бы патрабуючы ў сувучняў дапамогі, а потым вымавіў крыху грамчэй чым шэптам:

— Прафесар Снэйп.

Амаль ўсе прысутныя засмяяліся. Нават Нэвіл і той вінавата ўсміхнуўся. Толькі Люпін выглядаў задумліва.

— Прафесар Снэйп... хммм... Нэвіл, я ведаю ты жывеш разам з бабуляй?

— Ну...так, — нервова прамовіў Нэвіл, — але мне не хачацца, каб богарт перавараціўся і на яе.

— Не, не, ты аніправільна мяне зразумеў, — усміхнуўся прафесар. — Ці не мог бы ты паведаміць нам, што звычайна носіць твая бабуля?

Нэвіл моцна здзівіўся, але адказаў:

— Ну... яна заўжды носіць капялюш. Высокі такі з пудзілам каршака на вяршыні. У доўгую сукенку... часцей зялёную... і адчасу шалік-лісу.

— А торбачка? — падказваючы, спытаўся Снэйп.

— Адна, вялізная, чырвоная.

— Добра, — прамовіў прафесар Люпін. — А ці добра ты памятаеш, як выглядае гэтая вопрадка? Ці зможаш яе ўявіць ў сваім розуме?

— Так, — няўпэўненна адказаў Нэвіл, значна зацікаўлены тым, што будзе далей.

— Калі богарт вырвецца з шафы і пабачыць табе, ён адразу ператварыцца на прафесара Снэйпа, — тлумачыў Люпін. — Ты павінен будзеш ускінуць сваю палачку... вось гэдак... і ўсклікнуць “Рыдзікулюс”... а потым цвёрда сканцэнтравацца на адзенні сваёй бабулі. Калі ўсё будзе, як трэба, прафесар Снэйп будзе вымушаны апрануцца ў капялюш з каршаком, зялёную сукню і ўзяць ў рукі чырвоную торбачку.

Адчуўся грымотападобны рогат. Шафа заварушылася мацней.

— Калі ў Нэвіла ўсё атрымаецца, богарт прымецца па чарзе за кожнага з нас, — дадаў Люпін. — Таму зараз я жадаю, каб кожны з вас хуценька прыпомніў, чаго ён баіцца больш за ўсё ў свеце і ўявіце, якім чынам, вы б прымусілі ператварыць яго на смешнае...

У пакоі запанавала цішыня. Гары пачаў разважаць... А чаго ён баіцца больш за усё?

Першы, хто прыйшоў на яго думку быў лорд Вальдэморт... Вальдэморт, які вярнуў сабе сапраўдную моц. Але не паспеў ён пачаць планаваць контратаку на богарта-Вальдэморта, як жахлівы вобраз усплыў на паверхні яго розуму...

Гніючая, бліскучая рука, слізгаючая ў рукаў чорнага плашчу... доўгі засмоктваючы ўздых нябачных вуснаў... праніклівы холад і адчуванне патанання...

Гары ўздрыгануўся і азірнуўся, спадзяючыся што аніхто не заўважыў. Большасць вучняў стаялі заплюшчыўшы вочы. Рон мармытаў сабе пад нос: “Няхай у яго адарвуцца ногі”. Гары быў ўпэўнены, што ведае аб чым зараз думае яго сябра. Той жудасна баяўся павукоў.

— Ці вы гатовы? — спытаўся прафесар.

Гары адчуў, што яго хістае ад жаху. Ён ня быў гатовы. Ён ня мог уявіць, як зрабіць дэментара меньш жудасным. Але пасаромеўся папрасіць больш часу, таму разам з усімі хістнуў галавою, падкасваючы рукавы.