Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 63

Джаан Роўлінг

— А цяпер, — паведаміў прафесар Люпін, калі ўсе былі гатовы, — прашу ісці за мной.

Збянтэжаны, але паміраючы ад цікавасці клас падняўся на ногі і рушыў за прафесарам. Спачатку яны ішлі па бязлюднаму калідору, потым завярнулі за кут і тут першае, што яны заўважылі быў полтэргейст Піўз, які сюды-туды хістаўся ў паветры, замазваючы бліжэйшую замочную шчыліну гумкай.

Піўз нічога не заўважаў, пакуль прафесар не апынуўся ў двух кроках ад яго, а ўбачыўшы прафесара, пачаў круціць сваім крывымі нагамі і заліўся песенькай:

— Лунацік, лупацік, Люпін! Лунацік, лупацік, Люпін...

Дзікі і не кіравальны, як і заўжды, Піўз звычайна з некаторай павагай адносіўся да настаўнікаў. Таму ўсе разам хуценька зірнулі на прафесара Люпіна, каб паглядзей як той адрэдагуе; да іх здзіўлення, той працягваў усміхацца.

— На тваім месцы, Піўз, — прамовіў ён, — я б прыбраў гумку з шчыліны. Ці містэр Філч ня будзе здольны трапіць да сваіх мётлаў.

Філч быў хогвартскім вартаўніком, злым і ня здольным чараваць, які вёў з мясцовымі навучэнцамі даўнюю вайну. Але Піўз ніяк не адрэагаваў на словы настаўніка, калі не лічыць непрыстойнага гука, які ён зрабіў вуснамі.

Прафесар Люпін выдаў кароткі ўздых і дастаў сваю палачку.

— Зараз будзе невялічкая, але вельмі карысная замова, — прамовіў ён праз плячо, — Увага!

Ён падняў палачку на ўзровень плячэй, усклікнуў “Вадзівэйсі” і накіраваў яе на Піўза.

З сілаю кулі гумка выляцела з замочнай шчыліны і заляцела ў левую ноздру Піўза. Таго далёка адкінула ў правы бок; ён адлятаў па калідоры, сыплючы праклёнамі.

— Крута, сэр! — у здзіўленні прамовіў Дын Томас.

— Дзяк, Дын, — адказаў Люпін, паклаў палачку назад ў кішэню і прамовіў. — Ну, працягнем!

І яны рушылі далей, класа з захапленнем глядзела на свайго пашарпанага настаўніка. Яны прайшлі ўніз, па наступным калідоры і супыніліся ля дзвярэй настаўніцкай..

— Заходзце, калі ласка, — прамовіў ён, адчыніўшы дзверы і даўшы ім дарогу.

Настаўніцкая была доўгім абшытым драўлянымі панэлямі пакоем, поўным старымі не спалучаючыміся адно з адным крэсламі. Тут нікога не было, за выключэннем аднаго настаўніка. Ён сядзеў на нізкім крэсле і азіраў ўвайшоўшы ў сярэдзіну пакоя клас. Яго вочы блішчэлі, а на вуснах гуляла непрыемная ўсмешка. Калі прафесар Люпін увайшоў у пакой і ўжо збіраўся яго зачыніць, Снэйп прамовіў:

— Пакінь дзверы адчыненымі, Люпін. Я не збіраюся быць сведкам таго, што тут адбудзецца, — ён падняўся на ногі і рушыў да дзвярэй, яго чорная мантыя ўздымалася ззаду яго. — Да, яшчэ. Магчыма цябе не папярэдзілі, але ў гэтым класе ёсць такі Нэвіл Лонгботам. Я бы параіў табе не даручаць яму, штось больш-меньш цяжкое. Калі толькі міс Грэйнджэр не будзе падказваць яму на вуха інструкцыю.

Нэвіл збарвянеў. Гары люта зірнуў на Снэйпа; ён чапляўся да Нэвіла на ўласных занятках, што ўжо было благім учынкам, а што казаць аб гэткім прыніжэнні ў прысутнасці іншага настаўніка.

Прафесар Люпін здзіўлена падняў бровы.