Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 62

Джаан Роўлінг

— Грыфіндор губляе пяць балаў, — прамовіў Снэйп, сцёршы усмешкі з ўсіх твараў. — Я казаў вам, міс Грэйнджэр, не дапамагаць яму. Усе могуць быць вольныя.

Гары, Рон і Герміёна падняліся па прыступках да Вестыбюля. Гары працягваў сам-намам разважаць аб словах Малфоя, а Герміёна кіпела злосцю на Снэйпа.

— Пяць балаў з Грыфіндору за добра зробленную настойку! Чаму ты не не абдурыла яго, Герміёна? Сказала б, што Нэвіл сам усё зрабіў?

Але Герміёна анічога не адказала. Рон азірнуўся.

— Куда яна падзелася?

Гары таксама азірнуўся. Яны былі на апошняй прыступцы сходаў якія вялі з падзямелля ў Вестыбюль і цяпер назіралі, як астатнія вучні міналі іх спяшаючыся ў Галоўную Залу на абед.

— Яна ж ўвесь час ішла за намі, — нахмурыўшыся сказаў Рон

Міма іх рушыў Малфой, а з абодвух бакоў ад яго ішлі Крэйб з Гойлам. Ён ухмыльнуўся Гары і пайшоў далей.

— Тут, яна, — паведаміў Гары.

Герміёна крыху запыхаўшыся спяшалася па сходах, у адной руцэ трымаючы сваю торбу, а другой нешта запіхваючы пад сваю мантыю.

— Як у цябе гэта атрымалася? — спытаўся Рон.

— Што? — далучыўшыся да Гары і Рона спыталася дзяўчынка.

— Хвіліну таму ты рушыла разам з намі, а цяпер зноўку спяшаешся з самога падзямелля.

— Што? — выглядаючы крыху збянтэжана спыталася Герміёна. — А... Мне прыйшлося вярнуцца за сім-тым у класс. Вой, не...

Яе торба нечакана разарвалася па шву. Гары зусім не здзівіўся,, калі ўбачыў што там было ня меньш за тузін вялізных і цяжкіх кніг.

— Навошта, — спытаўся Рон, — ты цягаеш іх усе з сабой?

— Ты ж ведаеш, колькі дысцыплінаў я вывучаю адначасова, — запыхваючы адказала Герміёна. — Ці не патрымаеш сеё-тое?

— Але... — гледзячы на вокладкі падручнікаў якія дала яму дзяўчынка, паведаміў Рон, — ты ня маеш столькі заняткаў сёння. Толькі Ахова ад Цёмных Мастацваў пасля абеду.

— Ну, так, — прамармытаўшы адказала яна, збіраючы падручнікі назад ў торбу. — Я спадзяюся, што на абед будзе штось смачнае, я галодная, — дадала яна і накіравалася ў Галоўную залу.

— Ці ты не адчуваеш, што Герміёна нам штось не дагаворвае? — спытаўся Рон у Гары.

***

Калі яны з’явіліся на свае першыя заняткі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў прафесара Люпіна ў кабінэце не было. Усе селі, дасталі свае скруткі, пёры, падручнікі і пачалі размаўляць між сабой і тут ён нарэшце аб’явіўся ў класе. Прафесар ціхінька ўсміхнуўся вучням і паклаў свой пашарпаны стары партфель на настаўніцкі стол. Яго вопрадка, як і раней была старой і зацыраванай, але сам прафесар выглядаў ужо не такім хворым, як у цягніку і здавалася за апошнія колькі дзён крыху патлусцеў.

— Дабрыдзень, — прамовіў ён, — можаце пакласці свае рэчы назад ў торбы, сёння будуць практычныя заняткі. Вам будзе дастаткова адных палачак.

Пакуль дзеці прыбіралі свае скруткі, падручнікі і пер’е ў торбы, сёй-той з іх зацікаўлена пераглянуўся з суседзямі. Звычайна  па Абароне ў  іх не было практычных заняткаў на першым жа ўроку, часцей яны паўтарлі тое, што вывучалі ў мінулым годзе. Гэта канечне, калі не лічыць выпадак год таму, калі тагачасны настаўнік прывалок з сабой вялізную клетку з піксі і прымудрыўся іх выпусціць.