Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 61

Джаан Роўлінг

— Дзе? — разам спыталіся Гары і Рон, а на іншым кутку стала Малфой падняў голаву, каб падслухаць.

— Не надта далёка адсюль, — выглядаючы ўсхваляваным паведаміў Шымас. — Яго заўважыла нейкая жанчына з маглаў. Вядома ж ім не казалі хто ён насамрэч, маглы лічаць, што ён звычайны злачынца. І вось, яна пабачыла яго і патэлефанавала на гарачую лінію, але да таго часу, як аб’явіліся агенты Міністэрства Магіі, ён ужо знік.

— Не надта далёка адсюль... — паўтарыў Рон, шматзначна гледзячы на Гары. Тут ён развярнуўся і заўважыў, што Драко іх уважліва падслухвае. — Што, Малфой? Трэба яшчэ што-небудзь пачысціць?

Вочы Малфоя зласліва заззялі і былі прыкаваны да Гары. Ён нахіліўся праз стол.

— Ці не думаеш ты злавіць Блэка самастойна, Потэр?

— Зразумела ж, не, — нядбайна адказаў Гары

На тонкіх вуснах Малфоя з’явілася усмешка.

— Я б на тваім месцы, — ціхінька прамовіў ён, — даўно б штосьці ўжо пачаў рабіць. Не сядзеў бы цацаю ў школе, а паўсюль шукаў бы яго.

— Што ты гародзіш, Малфой? — аскабліўся Рон.

— Хіба ня ведаеш, Потэр? — Драко перайшоў на ціхі шэпт, а яго бледныя вочы звузіліся.

— Што, ня ведаю?

Малфой ціха, пагардліва засмяялся.

— Пэўна не жадаеш рызыкаваць сваёй шыяй, — працягваў ён. — Вырашыў пакінуць яго на дэментараў? Калі б ён паляваў на мяне, я бы ўжо даўно адпомсціў яму, я распачаў бы паляванне ў адказ.

— Што ты гародзіш? — раззлавана прамовіў Гары, але тут пачаў размаўляць Снэйп:

— Да гэтага часу, уся падрыхтоўка, павінна быць скончана. Няхай ваша настойка пакіпіць крыху на павольным агні, а вы пакуль прыбярыцеся. Затым мы паглядзім што атрымалася ў Лонгботама...

Крэйб і Гойл голасна смяяліся, гледзячы, як Нэвіл ліхаманкава памешвае сваю настойку. Тым часам Герміёна аднымі толькі вугалкамі вуснаў, каб не заўважыў Снэйп, падказвала Нэвілу, што трэба рабіць далей. Гары з Ронам сабралі не выкарыстаныя інгрэдыенты са стала і пайшлі ў куток да каменнага басейна мыць рукі і лыжкі.

— Што Малфой меў на ўвазе? — прамармытаў, сунуўшы рукі пад ледзяны струмень, Гары Рону. — Чаму я павінен помсціць Блэку. Ён жа мне пакуль нічога не зрабіў...

— Ён правакуе цябе, — жорстка адказаў Рон. — Прымушае зрабіць глупства...

Калі заняткі былі амаль што скончаны,  Снэйп падыйшоў да скурчыўшагася перад сваім катлом Нэвіла.

— Згрудзіцеся ўсе вакол мяне, — прамовіў ён бліснуўшы сваімі чорнымі вачамі, — і пагледзем, што адбудзецца з жабай Лонгботама. Калі б ён зрабіў ўсё правільна Настойка ператварыць яго жабу на апалоніка. Але, у чым я не сумняваюся, ён ўсё наблытаў і лічу, што яго жаба рызыкуе быць атручанай.

Грыфіндорцы стаялі, не дыхаючы ад жаху. Слізэрынцы назіралі на ўсё з захапленнем. Снэйп на левай руцэ падняў Трэвара (так клікалі жабу Нэвіла) і пырснуў ёй ў горла колькі кропель настойкі, якая была ўжо зялёнага колеру.

Колькі часу пасля таго, як Трэвар праглынуў настойку ў класе панавала цішыня, але потым адчуўся гучны воплеск і ён ўжо выгінаўся апалонікам на далоні Снэйпа.

У адказ на гэта з боку грыфіндорцаў адчулася гучнае апладыяванне. Прафесор з кіслым выразам на твары дастаў са сваёй кішэні нейкую бутэлечку, пырснуў колькі кропляў на апалоніка і праз колькі імгненняў той зноў ператварыўся на Трэвара.