Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 60

Джаан Роўлінг

— Зараз жа, — надта пагрозлівым голасам крыкнуў Снэйп.

Рон з тугою сунуў свае прыгожае карэнне Малфою і ўздыхнуўшы зноўку ўзяўся за нож.

— І яшчэ, сэр, — голасам поўным злаўмыснай радасці працягнуў Малфой, — мне цяжка зладзіць са скурай шрывельфігі.

— Потэр, — абдаўшы Гары, сваім агідскім позіркам, якім глядзеў толькі на яго, загадаў прафесар, — пачысці Малфою шрывельфігу.

Малфоеву шрывельфігу прыйшлося ўзяць Гары, бо Рон змагаўся з упарадкаваннем каранёў стакроткі. Ён як мага хутчэй ачысціў яе скуру і моўчкі шпульнуў яе Малфою праз стол. Малфой усміхуўся так шырока, які толькі мог.

— Ці не наведваліся вы апошнім часам да свайго сябра, Хагрыда? — інтрэганцкі спытаў ён.

— Не твая справа, — не падымаючы галавы, адрывіста адказаў Рон.

— Я лічу, што ня доўга яму настаўнічаць, — насмешліва-пакутлівым тонам сказаў Малфой. — Бацька ня надта абрадваўся маёй траўме...

— Яшчэ слова, і ты будзеш мець, сапраўдную траўму, Малфой, — гыркнуў Рон.

— ... ён паскардзіўся школьнай радзе. І ў Міністэрства Магіі. А вы ведаеце, які ўплыў ён мае. А тут яшчэ падобная траўма... — ён зноў фальшыва войкнуў, — і хто ведае, ці будзе мая рука працаваць, як ранней?

— Дык вось, навошта табе гэты цырк, — прамовіў Гары, выпадкова адрэзаўшы галаву мёртваму вусеню, бо рукі яго калаціліся ад гневу, — Каб паспрабаваць звольніць Хагрыда.

— Ну, — панізіўшы голас да шэпту, сказаў Малфой, — часткова так. Але ёсць і іншыя выгоды. Візлі, парэж мне вусеня.

Сядзеўшы ў колькіх катлах ад іх, Нэвіл чарговы раз трапіў у бяду. Ён рэгулярна трапляў у неспадзяванкі на Зеллеварстве, бо з усіх прадметаў яно у яго атрымлівалася горш за ўсё, і ён, смяротна напужаны перспектывай гневу прафесара Снэйпа, зрабіў усё горш, чым мог. Яго настойка замест яскравага кіслотна-зялёнага колеру апынулася...

— Памаранчавая, Лонгботам, — прафесар ўзяў крыху, яго настойкі і струменем, каб ўсім было бачна выліў назад у кацёл. — Памаранчавая. Скажы мне, мой хлопчык, якім чынам мне прабіцца ў тваю галаву. Хіба ты ня чуў, калі я ўсім дастаткова ясна паведаміў, што трэба класці толькі адну пацуковую селязёнку? Ці можа мяне дрэнна было чуваць, калі я казаў, што дастаткова адной кропелькі п’яўкавага соку? Што мне трэба з табой рабіць, каб ты ўрэшце ўсё зразумеў, Лонгботам?

Нэвіл пачырванеў і весь калаціўся. Ён выглядаў так, бы зараз пачне плакаць.

— Прабачце, сэр, — сказала Герміёна, — калі ласка, я магу дапамагчы Нэвілу...

— Не памятаю, каб прасіў вас выбэндывацца, міс Грэйнджер, — халодна прамовіў Снэйп, а Герміёна ў момант пачырванела, як і Нэвіл. — Лонгботам, напрыканцы ўрока мы дадзім колькі кропляў гэтай настойкі, тваёй жабе і паклядзім што з ёй адбудзецца. Можа хоць гэта прастымулюе цябе рабіць ўсё правільна.

Снэйп пайшоў прэч, пакінуўшы задыхаючагася ад жаху Нэвіла.

— Дапамажы мне! — хныкаючы папрасіў ён Герміёну.

— Гэй, Гары, — сказаў Шымас Фініган, нахіліўшыся, каб пазычыць ў яго шалі, — ці чуў ты? Ранкам у “Штодзённым вяшчуне” паведамілі, што, магчыма знайшлі месца схованкі Сірыюса Блэка.