Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 58

Джаан Роўлінг

— Хтось лічыць, што першы дзень заняткаў прайшоў не цікава? — змрочна спытаўся Рон.

Пасля вячэры яны рушылі да Грыфіндорскай вежы, дзе седзячы ў Гасцёўні паспрабавалі зрапіць хатняе заданне, што дала ім прафесарка МакГонагал, але ўсе трое былі ў разгубленым стане і пазіралі ў вакно вежы.

— У хаціне Хагрыда гарыць вакно, — раптам заўважыў Гары.

Рон зірнуў на гадзіннік.

— Калі паспяшаемся, можам пайсці да яго, пакуль ёсць час да сну...

— Я ня ведаю, — ціха прамовіла Герміёна, і Гары ўбачыў, што яна зірнула на яго.

— У межах замка, я магу рухацца смела, — дэманстратыўна сказаў ён, — Сірыюс Блэк наўрацці пройдзе праз дэментараў.

Яны кінулі свае падручнікі і сшыткі і накіраваліся ў адтуліну за партрэтам, спадзяючыся ня стрэць анікога на шляху да ўвахода ў замак, бо не былі цалкам ўпэўнены, што ім дазволена быць знадворку.

Трава была ўсё яшчэ вільготнай і ў прыцемках здавалася чорнаю. Яны дабраліся да хаціны Хагрыда, пастукалі і пачулі яго роў:

— Заходзць.

Хагрыд сядзеў у адной кашулі за сваім абскубаным драўляным сталом; яго сабака Фанг паклаў галаву на калені гаспадара. З першага погляду было бачна, што палясоўшчык быў моцна п’ян. Перад Хагрыдам на стале стаяў алавяны куфаль, памерам з добрае вядро і ў яго здавалася былі цяжкасці з разуменнем, хто да яго завітаў.

— Увага — рэкорд, — прахрыпеў ён, калі ўрэшце пазнаў гасцей. — Хіба ж быў у свець яшчэ адзін настаўнік заняткі яког’ доўжыліся ня больш за дзень.

— Цябе пакуль яшчэ не звольнілі, Хагрыд! — задыхаючыся сказала Герміёна

— Пок’ не, — маркотна адказаў Хагрыд і адным глытком выпіў усё, што заставалася ў куфлі. — Але гэт’ справа часу, пасля Малфоя та...

— Між іншым як ён? — спытаўся Рон, калі ўсе прыселі. — Няўжо штось сур’ёзнае?

— Мадам Помфры зрабіла ўсё як заўжды пышна, — абыякава адказаў Хагрыд. — Але ён кажа што ўсёшч’ невыносна пакутуе... увесь у бінтах... ляжыць стогне...

— Ён сымулюе, — імгненна сказаў Гары. — Мадам Помфры ў стане загаіць што заўгодна. У мінулым годзе яна нанова вырасціла косткі ў маёй руцэ. А Малфой збіраецца зняць ўсю сметанку з гэтага здарэння.

— Школьнай радзе распавялі, вядома ж, — пакутліва прамовіў Хагрыд. — Яны лічаць, што я закрут’ распачаў. Гіпагрыфаў трэ было даваць потым... з пачат’ вывучаць чарвямляваў, ці нешт’ падобнае... а я ж хацеў, каб першы занятак быў пышным... Гэт’ я вінен ува ўсім...

— Ува ўсім вінаваты толькі Малфой, — сур’ёзна сказала Герміёна.

— Мы сведкі, — дадаў Гары. — Ты ўсім казаў, што гіпагрыфаў небяспечна крыўдзіць. А калі Малфой не слухаў, яго праблемы. Мы распавядзем Дамблдору, як ўсё было насамрэч.

— Не тужліся, Хагрыд, мы падтрымаем цябе, — падагульніў Рон.

Слёзы пацяклі са зморшчаных куткоў яскрава чорных вачэй Хагрыда. Ён схапіў Гары і Рона і сціснуў так, бы збіраўся зламаць ім косткі.

— А яшчэ, Хагрыд, думаю цябе на сёння до піць, — цвёрда прамовіла Герміёна, схапіла куфаль са стала  і выйшла вонкі, каб выліць тое, што засталося.