Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 57

Джаан Роўлінг

— Выдатна, Гары! — прароў Хагрыд і ўсе, акрамя Малфоя, Крэйба і Гойла пачалі радасна пляскаць ладкамі. — Добранька, ці хто шчэ жадае?

Падбадзёрыўшыся поспехам Гары, астатнія вучні пачалі пакрысе пералязаць праз плот. Хагрыд адвязваў аднаго гіпагрыфа за другім і хутка па ўсёй загароджы стаялі кланяючыеся  вучні. Нэвіл колькі разоў збягаў ад свайго гіпагрыфа, які не жадаў згінаць перад ім калені, Рон і Герміёна практыкаваліся з гнядым, а Гары назіраў за імі стоячы ля загароджы.

Малфой, Крэйб і Гойл згрудзіліся вакол Бакбіка. Ён ужо пакланіўся Драко, які стаяў і з пагардай паляпваў яго па дзюбе.

— Тут усё зусім проста, — гучна цягнуў Малфой, каб Гары пачуў яго. — Я ведаю, што гэдак яно і ёсць, калі нават Потэр з ім управіўся... Іду ў заклад, што ты цалкам бяспечны, — прамовіў Драко гіпагрыфу, — звычайнае пачварнае вялізнае быдла, ці я не правы?

У адказ ён ўбачыў бляск сталёвых кіпцюроў. Малфой пранізліва ўскрыкнуў,  Хагрыд імгненна кінуўся Бікбіку на спіну, накінуў таму аброжак на шыю і адцягнуў ад Малфоя, які зваліўся на траву. На яго вопрадцы зацямнелася кроў.

— Я паміраю! — енчыў Драко перад запанікаванымі вучнямі. — Глядзіце, я паміраю! Гэта пачвара забіла мяне!

— Не паміраеш ты! — адказаў Хагрыд, яго твар збялеў. — Гэй дапамажыць мне... трэб’ аднесці яго да шпіталю...

Герміёна пабегла адчыняць веснічкі, а Хагрыд з лёгкасцю падняў Малфоя. Калі яны праходзілі ля яго, Гары ўбачыў на руцэ ў Драко доўгую глыбокую рану; на тым месцы дзе ён ляжаў трава была заліта крывёю. Хагрыд шпарка бег па схіле ў напрамку Хогвартса.

Вучні вярталіся з заняткаў па Догляду за Магічнымі Істотамі моцна калоцячыся. Слізэрынцы голасна разважалі аб Хагрыдзе.

— Яго неадкладна трэба звольніць! — заходзячыся ў слязах крычала Пансі Паркінсон.

— Малфой сам вінаваты! — адрэзаў Дын Томас. Крэйб і Гойл пагрозліва сагнулі свае цягліцы.

Вучні падняліся па каменных прыступках у апусцелы Вестыбюль.

— Я збіраюся даведацца, як ён маецца! — усклікнула Пансі і ўсе ўбачылі, як яна пабагла па мармуровых сходах угору. Слізэрынцы працягваючы мармытаць аб Хагрыдзе рушылі ў падзямелье, дзе знаходзілася іх Гасцёўня, а Гары, Рон і Герміёна паспяшалі ў Грыфіндорскую Вежу.

— Як вы лічыце, з ім будзе ўсё добра? — знервована спыталася Герміёна.

— Вядома ж, Мадам Помфры здольна імгненна вылекаваць яго, — адказаў Гары, якому хогвартская лекарка загойвала і не такія раны.

— І трэба ж было, каб гэдак здарылася на першым жа ўроку Хагрыда? — усхвалявана сказаў Рон. — Мяркую Малфой падыме на гэты конт такі шум...

Яны былі першымі хто трапіў у Галоўную залу на вячэру, спадзяючыся ўбачыць там Хагрыда, але яго не было.

— Яны ж не звольняць яго? — непакоілася Герміёна, якая нават не кранулася сваёй мясной запяканкі.

— Спадзяюся, что не, — адказаў Рон, які таксама быў ня ў стане штось з’есці.

Гары паглядзеў на слізэрынскі стол і ўбачыў там сярод згрудзіўшыхся Крэйба і Гойла, якія аб нечым паглыбленна разважалі. Хлопчык быў упэўненны, што яны рыхтуюць сваю версію здарэння з Малфоем.