Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 56

Джаан Роўлінг

Гары праігнараваў іх папярэджанне і пералез праз загароджу.

— Малайчын’ Гары! — зароў Хагрыд. — Ну давай... пагледзьма, як ты зладзіш з Бакбікам.

Ён развязаў адзін з ланцугоў і, вывеўшы са статка шэрага гіпагрыфа, зняў з яго аброжак. Класа знатоўпіўшаяся ля загароджы здавалася зусім не дыхала. Вочы Малфоя злосна прыжмурыліся.

— А цер супакойся Гары, — кіраваў ім Хагрыд спакойным голасам. — Старайсь не лыпаць вачыма... гіпагрыфы надта ня давяраюць тым хто зашмат лыпае...

Вочы Гары хутка пачалі слязіцца, але ён на заплюшчваў іх. Бакбік павярнуў да яго сваю вялізную раздражнённую галаву і зірнуў на хлопчыка адным разлютаваным памаранчавым вокам.

— Ага, — працягваў Хагрыд, — усё добра, Гары... цер, схіліся...

Гары не надта падабалася тое, што прыйдзеца паказаць патыліцу Бакбіку, але зрабіў усё згодна са словамі Хагрыда. Ён хутка хільнуў галавою і зноў падняў вочы на гіпагрыфа.

Той працягваў з пагардай глядзець на хлопчыка, але не рухаўся.

— Ага, — усхвалявана прамовіў палясоўшчык. — Так... цер, Гары, пакрысе адыходзь...

Аднак тут адбылося, штось нечаканае для Гары, гіпагрыф раптоўна схіліў перад ім свае пярэднія лускаватыя калені і апусціў галаву ў непаўторным паклоне.

— Добра, Гары! — у захапленні ўсклікнуў Хагрыд. — Выдатна... церча можаш дакрануц да яго! Пагладзь яму дзюбу!

Адчуваючы, што лепш за ўсё зараз, было б адступіць, Гары тым ня меньш павольна падыйшоў да гіпагрыфа і дакрануўся да яго. Хлопчык колькі раз папляскаў яго дзюбу і гіпагрыф гультаявата заплюшчыў вочы, здавалася ён адчувае ад гарыных дотыкаў найвялікую асалоду.

Увесь клас заняўся апладысментамі. Не пляскалі толькі Малфой, Крэйб і Гойл, якія здавалася былі моцна расчараваныя.

— Выдатна, хлопча, — заўважыў Хагрыд, — думаю, церча ён дазволіць табе сесць на яго вершкі!

Гэта было большым, чым разлічваў Гары. Канечне ён ужо лятаў на мятле, але ня быў упэўнены, што з гіпагрыфам будзе тое ж самае.

— Так, сядай на яго спіну адраз’ за крыллем, — кіраваў Хагрыд, — але, барані Бог, не чапай яго пер’е, ён гэтага надт’ ня любіць...

Гары паставіў нагу на вяршыню крыла і забраўся на спіну Бакбіка. Тойпадняўся на ногі. Хлопчык азірнуўся па баках не разумеючы за што трымацца, спіна перад ім была пакрыта пер’ем.

— Нооо, пайшоў! — зароў Хагрыд, пляснуўшы гіпарыфа па крыжы.

Бакбік без папярэджання расхінуў свае дванадцаціфутавыя крылы і Гары ледзь паспеў скапіць яго за шыю, перш чым той узняўся ў паветра. Гіпагрыф падчас палёту быў зусім не падобны на мятлу, да якой Гары прызвычаўся і якой аддаваў перавагу; Бакбік вельмі няёмка размахваў крыламі па абодвух баках ад хлопца, чапляючы яго за ногі і Гары ўвесь час баяўся што той яго незнарок скіне. Яго пальцы слізгалі па ільсцяному пер’ю, але хлопчык не адважваўся схапіць іх мацней. Пасля гладкага палёту Німбуса 2000, Гары усім целам адчуваў гайданне гіпагрыфа, калі яго крыж апускаўся і падымаўся разам з крыламі.

Бакбік зрабіў кола ў межах загароджы, а потым накіраваўся на зямлю. Гэта крыху напужала Гары, ён прыхіліўся да гладкай спіны гіпагрыфа адчуваючы, як спаўзае ў напрамку яго жахлівай дзюбы. Але тут хлопчык адчуў як чатыры несумяшчальныя нагі гіпагрыфа цяжка стукнуліся аб зямлю, Гары ледзь стрымаўся на месцы і толькі тут зноўку выпраміў спіну.