Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 55

Джаан Роўлінг

— Ну вось, — распачаў зноў Хагрыд, але было заўважна, что ёе згубіў сваю думку, — цяперча... вы ўрэшце раскрылі свае кнігі і... і... вам ‘трэбны магічныя істоты. Вось. Пайду і прывяду іх...

Ён пайшоў прэч ад іх і схаваўшыся з вачэй у лесе.

— Божачкі, гэтае месца скацілася сабаку пад хвост, — гучна прамовіў Драко. — Нейкі ёлуп зрабіўся настаўнікам, мой тата разбярэцца з ім, калі я папрашу...

— Сціхні, Малфой, — паўтарыў Гары.

— Сцеражыся, Потэр! За табой дэментар...

— Ёечкуууууууу! — віскнула Лавендра Браўн, паказваючы ў супрацлеглы бок загароджы.

У іх напрамку тупаў тузін самых дзівосных істот якіх толькі бачыў Гары. Яны мелі тулавы, заднія ногі і хвасты ад каней, але іх пярэднія ногі, галовы і крылы належылі бы гіганцкім арлам. Істоты мелі жахлівыя сталёвага колеру дзюбы і памаранчавыя вочы. Кіпцюры на пярэдніх нагах істот былі ўпалову фута даўжынёй і выглядалі смяротна небяспечнымі. На шыі жывёлы мелі  тоўстыя скураныя аброжкі, да якіх былі прымацаваны даўжэзныя ланцугі другія канцы якіх трымаў у сваіх руках Хагрыд, што бег па загароджы ззаду істот.

— Ноооо, пайшла! — равеў палясоўшчык, патрасаючы ланцугамі і падвозячы істот да плоту, дзе стаялі вучні. Яны крышачку адступіліся, калі Хагрыд падвёў істот да загароджы і прывязаў іх там.

— Гэт’ гіпагрыфы! — шчасліва пракрычаў ён, кажучы рукой на істот. — Хіба не красуны?

Гары толькі часткова бачыў, што той меў на ўвазе. Але як толькі прайшоў першы шок, усе пачалі ацэньваць прыгажосць гэтых паўканей, паўптушак. Гіпагрыфы мелі бліскучае пер’е паступова пераходзячае да гэткай жа бліскучай шэрсткі. Ля плоту стаялі гіпагрыфы рознай масці: буйна шэрыя, гнядыя, ізабэлавыя, саврасыя і вараныя.

— Ну! — прамовіў Хагрыд паціраючы рукі і з ззяннем ў вачах пазіраючы на вучняў, — калі хто хочыць мож’ падыходзіць...

Але ніхто здавалася не пажадаў. Толькі Гары, Рон і Герміёна асцярожна наблізіліся да загароджы.

— А, таперча, уцямце сабе, гіпагрыфы фанабэр’кі якіх свет ня бачыў, — казаў Хагрыд далей, — і надт’ крыўдлівыя. Ніколі не абража’це іх, ці гэта можа быць апошняй рэччу, што вы зроб’це ў жыцці.

Малфой, Крэйб і Гойл не слухалі яго, а ў поўголаса аб нечым разважалі і ў Гары з’явілася непрыемнае адчуванне, што яны рыхтавалі план найлепшага зрыву заняткаў.

— Запамятайце, першы крок ‘вінен зрабіць гіпагрыф, — працягваў палясоўчшык, — вось гэт’ ён вітае вас, бачце? Цяперча падыйдзіць да яго на кольк’ крокаў і схіліць галаву. Калі ён кланецца вам ў адказ смела мож’це падыйсці і дакрануцца да яго, а калі не, хуценька цякайць, бо яго кіпцюры надта небяспечныя.

— Ну, ці хто смелы?

Большасць вучняў у адказ адыйшла яшчэ далей. Нават Гары, Рон і Герміёна былі насцярожаны. Гіпагрыфы матлялі сваімі лютавыглядаючымі галовамі і выгібалі свае магутныя крылы, было заўважна, што ім надта не падабаецца быць прывязанымі да загароджы.

— Хіба ніхто? — прамовіў Хагрыд з пытаннем у вачах.

— Я пайду, — заявіў Гары.

Усе сгрудзіўшыеся разам дыхнулі, а Лавендра з Парваці гучна зашапталі:

— Вой, не, Гары, хіба не памятаеш, што сказала гарбата!