Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 54

Джаан Роўлінг

Яна схапіла сваю торбу і рушыла прэч.

Рон, надзмуўшыся глядзеў ёй услед.

— Аб чым гэта яна? — спытаўся ён у Гары. — Мы ж яшчэ не займаліся Нумералогіяй.

***

Гары быў вельмі шчаслівы пакінуўць межы замка пасля абеду. Учорашні дождж скончыўся; неба было чыстым, бледна шэрым, а трава вільгацела і спружыніла пад нагамі, калі яны ішлі на свае першыя заняткі па Догляду за Магічнымі Істотамі.

Рон і Герміёна на працягу ўсяго шляху не размаўлялі адно з адным, Гары моўчкі рушыў побач. Яны ўжо спускаліся па адхонным лужку да хаціны Хагрыда на ўскрайку Забароненага Лесу, калі Гары раптоўна заўважыў наперадзе тры знаёмыя спіны і зразумеў што займацца яны будуць разам са слізэрынцамі. Малфой нешта распавядаў Крэйбу і Гойлу і нават ня чуючы іх размовы, а толькі гледзячы, як тыя смяюцца, Гары ўжо ведаў аб чым ідзе гаворка.

Хагрыд чакаў вучняў ля дзвярэй сваёй хаціны. Ён, які заўжды, быў апрануты ў свой кратовы шынэлак, ля яго ног ляжаў Фанг і па Хагрыдзе было бачна, што яму ня церпіцца распачаць заняткі.

— Хуценька, хуценька, вар’шыцеся! — крыкнуў ён набліжаючымся вучням. — Сяннь вы атрыма’це неблагую асалоду ад заняткаў! Выдатны ўрок набліжаецца! Усе сабраліся? А цяпер за мной!

У першы момант, Гары з непрыемным пачуццём на сэрцы вырашыў, што Хагрыд вядзе іх ў Лес; бо  хлопчык ўжо меў пару непрыемных вопытаў у мінулыя гады. Але той давёўшы вучняў да дрэваў павёў іх ускрайкам і праз пяць хвілін яны апынуліся ля чагосці нагадваючага загароджу. Аднак там быццам нічога не было.

— Усім сабрацц’ тут, ля плоту, — паклікаў Хагрыд. — Ну вось... Пагляньце, каб ўсім было бачна. А цяперча давайце адкрыйце свае кніжачкі...

— Як? — сваім абыякава-цягучым голасам спытаўся Драко Малфой.

—  Ммм? — у адказ спытаўся Хагрыд.

— Як нам раскрыць нашыя кнігі? — ўдакладніў сваё пытанне Малфой. Ён выцягнуў з торбы свой асобнік Пачварнай кнігі аб Пачварах, якая была перавязана даўжэзнай почапкай. Следам за ім пачалі выцягваць падручнікі і іншыя: нехта з іх, як і Гары перацягнуў іх дзягай, іншыя запхалі іх ў тугія мяшкі, а трэцці счапілі іх вялізнымі сашчэпкамі.

— Што... ня’жо аніхто ня змог адчыніць сваю кнігу? — у маркоце спытаўся Хагрыд.

Усе разам пахісталі галавамі.

— А не спраб’валі прылашчыць яе, — прамовіў Хагрыд, бы гэта было відавочным. — Бачце...

Ён узяў асобнік Герміёны, сарваў чараскотч, якім той была счэплены. Падручнік паспрабаваў кусіць яго, але Хагрыд правёў сваім вялізным указальным пальцам па яе карашку. Кніга ўсхамянулася, раскрылася і працягнула ляжаць гэдак на яго руцэ.

— А якія ж мы дурні! — усміхнуўся Малфой, — Іх жа папросту трэба было прылашчыць! А мы і не здагадаліся!

— Я... я вырашыў, што гэт’ пацешна, — з сумневам сказаў Хагрыд Герміёне.

— Пацешней няма! — заявіў Драко. — Сапраўды, вельмі дасціпна, прапанаваць нам кнігі, якія пытаюцца адкусіць гаспадару рукі!

— Сціхні, Малфой, — спакойна прамовіў Гары. Хагрыд стаяў апусціўшы галаву, а Гары моцна жадаў, каб першыя заняткі палясоўшчыка мелі поспех.