Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 53

Джаан Роўлінг

Яна зноў спыніла размову, а потым працягнула вельмі нудным тонам:

— З майго пункту гледжання, вы, Потэр, выглядаеце дастаткова здаровым, так што прабачце але хатняе заданне вам прыйдзецца зрабіць. Аднак, запэўніваю вас, што калі вы памрэце, патрабаваць яго выканання я ня буду.

Герміёна пачала смяяцца. Гары ж адчуваў сябе значна лепш. Напэўна ўсеагульны спалох здарыўся з-за цмянага барвянога святла і адурманьваючых пахошчаў у кабінэце прафесаркі Трэлані. Але ня ўсе былі ў гэтым упэўнены. Рон выглядаў ўсхваляваным, а Лавендра шапнула:

— А што наконт кубка Нэвіла?

Калі Ператварэнні скончыліся яны далучыліся да натоўпу вучняў, што грукочучы нёсся ў Галоўную залу на абед.

— Рон, узбадзёрся, — прамовіла Герміёна штурхаючы да яго блюда з тушаным мясам. — Ці ты не чуў, што сказала прафесарка МакГонагал.

Рон наклаў сабе мяса, але есці не пачынаў.

— Гары, — спытаўся ён ціхім, сур’ёзным голасам, — ты калі-небудзь бачыў вялізнага чорнага сабаку?

— Так, бачыў аднаго, — адказаў Гары. — Той ноччу, калі збег ад Дурслі.

Рон з грукатам упусціў свой відэлец з рук..

— Пэўна лацужная, — спакойна прамовіла Герміёна.

Рон паглядзеў на Герміёну, быццам раптам звар’яцеў.

— Герміёна, калі Гары бачыў Грыма, гэта... будзе бяда, — прамовіў ён. — Мой... мой дзядзька Біліюс аднойчы ўбачыў аднаго і... і ён памёр праз дваццаць чатыры гадзіны!

— Супадзенне, — бестурботна адказала Герміёна, наліваючы сабе крыху гарбузовага соку.

— Ты ня ведаеш, што нясеш, — пачаў злавацца Рон, — Грымаў страшэнна баяцца большасць чараўнікоў!

— Я й думаю, — з ганарлівасцю ў голасе прамовіла Герміёна. — Яны бачаць Грыма і паміраюць з жаху. Грым не прадвеснік, а чыннік смерці! А наш Гары не настолькі дурны, каб ўбачыўшы сабаку вырашыць: “Усё. Час вечкам накрывацца”!

Рон знямеўшы глядзеў на Герміёну, а яна спакойна адкрыла сваю торбу, дастала з яе новы падручнік па нумералогіі і адкрыла яго абапёршы на збан з сокам.

— Лічу, што Вяшчунства, вельмі цмяністая навука, — прамовіла дзяўчынка, шукаючы адпаведную старонку. — З майго пункту гледжання, яна з большага пабудавана на здагадках.

— Я нічога цмянага ня бачыў ў тым кубку! — апантана заявіў Рон

— Ты ня быў у гэтым настолькі ўпэўнены, калі сцвярджаў што бачыш там авечку, — абыякава адказала Герміёна.

— Прафесарка Трэлані сказала, што ў цябе аніякая аўра. Наколькі я памятаю, ты моцна ня любіш, калі апыняешся ў нечым аніякавай!

Рон крануў бальную тэму. Герміёна зачыніла падручнік гэдак моцна, што кавалкі мяса і морквы разляцеліся па наваколлі.

— Калі быць дасканалай у Вячшунстве — значыць, бачыць ў камяку гарбаты прадвесце смерці, я ня ўпэўнена, што буду вывучаць гэтую навуку занадта доўга! І гэты ўрок быў неверагодна пустым у параўнанні з маімі заняткамі па Нумералогіі!