Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 52

Джаан Роўлінг

— Я лічу што гэта не Грым, — рашуча прамовіла яна.

Прафесарка Трэлані глядзела на Герміёну з ўсёўзвышаючайся агідай.

— Канечне прабач мяне, мая даражэнечкая, але я бачу, што твая аўра заслабая. Ты маеш занадта малую адкрытась да вібрацый будучыні.

Шымас Фініган стаяў схіляючы галаву ці то ў адзін, ці то ў другі бок.

— Гэта канечне вельмі падобна на Грыма, але толькі, калі нахіліць галаву ўправа, — прамовіў ён жмурачы вочы, — але калі нахіліць галаву ў левы бок, фігура больш падобна на асла.

— Ну ці вы вырашылі нарэшце, памру я альбо не? — прамовіў Гары сам здзівіўшыся падобным словам. Але ўсе вакол стараліся не глядзець на яго.

— Так, думаю час скончыць ўрок, — містычным голасам прамовіла Трэлані. — Калі ласка прыбярыце за сабой...

Класа моўчкі аддала кубкі назад настаўніцы і сабралі падручнікі ў торбы. Нават Рон стараўся не глядзець Гары ў вочы.

— Пакуль мы не сустрэліся зноў, — слабым голасам прамовіла Трэлані, — спадзяюся фартуна будзе спрыяць вам. А ты, мой любы... — звярнулася яна да Нэвіла, — у наступны раз моцна спазнішся, так што, каб не адстаць ад усіх астатніх пазаймайся дадаткова.

Гары, Рон і Герміёна спусціліся па вяровачнай, а потым і вінтавой лесвіцы, працягваючы маўчаць.

Наступным быў урок Ператварэнняў які вяла прафесарка МакГонагал. Ім спатрэбілася амаль столькі часу, які і на пошукі кабінэта па Вяшчунству, але да пачатку занятку яны паспелі ў адпаведны час.

Гары сеў на самай апошняй парце, але адчуваў сябе нібы пад промнем пражэктара; увесь клас ўпотай пазіраў на яго, бы чакаючы, што ён вось-вось імгненна памрэць. Ён амаль ня чуў, тое што прафесарка МакГонагал распавядала аб Анімагах (чараўніках, якія здольны ператварацца на жывёл) і амаль ня глядзеў на тое, як прафесарка пры вучнях ператварылася на паласатую кошку з адметнымі плямамі вакол вачэй.

— Што з вамі, даліпан, сёння тварыцца? — з лёгкім хлапком вярнуўшы сабе чалавечае аблічча і азірнуўшы сабраўшыхся, спыталася МакГонагал. — Ня тое, каб для мяне гэта было важкім, але ўпершыню мае ператварэнне не вызвала ў вас грукату апладысментаў.

Усе галовы развярнуліся на Гары, але прысутныя працягвалі маўчаць. Тады руку падняла Герміёна.

— Прабачце, мадам МакГонагал, але першым урокам ў нас было Вяшчунства, мы пілі гарбату і чыталі...

— А, зразумела ж, — перапыніла яе прапфесарка, нахмурыўшыся, — далей можаце не працягваць, міс Грэйнджер. Толькі паведамте, хто з вас памрэ летась?

Усе галовы імгненна развярнуліся на прафесарку МакГонагал.

— Я, — нарэшце адказаў Гары.

— Зразумела, — прамовіла прафесарка, супыніўшы на хлопцы свае маленькія вочкі. — Але, каб вы ведалі, Потэр, Сібіла Трэлані прадказвае штогод смерць аднаго з вучняў з тых часоў як яна тут працуе. І, што цікава, аніхто з іх пакуль не памёр. Уява прадвесніцта смерці, гэта яе ўлюбёны спосаб прывітання новых вучняў. І калі б у мяне не было асаблівасці не казаць анічога дрэннага аб калегах... — МакГонагал перарвала сваю гаворку, дзеці ўбачылі, як пабялелі яе ноздры. Урэшце крыху супакоіўшыся яна працягвала. — Варажба з’яўляецца адной з самых недасканалейшых галін у магіі. Канечне я павінна прызнацца, што ня надта памяркоўна адношуся да яе. Праўдзівыя прароцтвы вельмі рэдкая з’ява і прафесарка Трэлані...