Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 51

Джаан Роўлінг

— Лічу што цябе тэрмінова патрэбна тэставанне Ўнутранняга Вока, — прамовіў Рон і яны абодва ледзь не задушыліся ад смеха, бо прафесарка нават паглядзела ў іх бок.

— Мая чарга... — Рон зірнуў у гарын кубак, на яго твары з’явіліся зморшкі намаганняў. — Я бачу кроплю з нейкай рысачкай, выглядае нібы галава ў кацялку, — прамовіў ён, — Магчыма ў будучым ты будзеш працаваць у Міністэрстве магіі...

Ён развярнуў кубак іншым бокам.

Але ж калі паглядзець з гэтага боку, больш падобна на жолуд... як? — ён зірнуў у свой экзэмпляр “Развуалявання Будучыні”. — “Спадчына, нечаканая груда золата”. Выдатна, потым пазычыш мне крашачку. А тут што? — ён развярнуў кубак яшчэ раз, — выглядае, як нейкая жывёліна. Так, гэта яго галава... падобна на гіпапатама... не на аўцу...

Прафесарка Трэлані круцілася паблізу, калі Гары чарговы раз пырхнуў ад смеху.

— Дазволь мне зірнуць, мой любы, — яна перагнулася праз плячо Рона і схапіла з яго рук гарын кубак. Усе сціхлі і пачалі ўважліва назіраць на яе.

Прафесарка Трэлані уважліва глядзела ў кубак паварочваючы яго супраць гадзіннікавай стрэлцы.

— Сокал... мой даражэнькі, ты маеш смяротнага ворага.

— Але аб гэтым і так ўсе ведаюць, — прамовіла Герміёна гучным шэптам. Прафесарка са здзіўленнем утаропілася на яе.

— Зразумела ж, — працягвала Герміёна, — усе ведаюць аб Гары і Самі-Ведаеце-Кім.

Гары і Рон ўтаропіліся на яе адначасова здзіўленна і захоплена, яны аніразу ня бачылі, каб Герміёна падобным чынам размаўляла з настаўнікам. Прафесарка не звярнула на яе аніякай увагі. Яна яшчэ раз паглядзела ў гарын кубак і працягвала.

— Булава... атака. А маё ты дзіця, гэта вельмі не шчаслівы кубак...

— А я лічыў, што там кацялок, — сарамліва сказаў Рон.

— Чэрап... на тваім шляху небяспека, мой любы...

Усе суцішыліся і паглядзелі на яе, яна чарговы і апошні раз развярнула кубак, войкнула, а потым закрычала.

Раздаўся дзвон разбіваючагася парцаляну; гэта Нэвіл разбіў чарговы кубак. Трэлані заняла вольнае крэсла і сваімі бліскучымі рукамі схапілася за сэрца, заплюшчыўшы вочы.

— А мой ты любы, мой бедны хлопчык... не... лепш нічога не казаць... не пытайце мяне...

— Што вы там бачыце, прафесарка? — спытаўся Дын Томас. Усе імгненна падняліся на ногі і схапіўшы свае падручнікі накіраваліся да стала Гары і Рона, з ўсіх бакоў абляпіўшы крэсла настаўніцы і пазіраючы ў гарын кубак.

— А мой ты ж даражэнькі, — вялізныя вочы прафесаркі драматычна расплюшчыліся, — у тваім кубку Грым.

— Хто? — спытаўся Гары.

Гары ўпэўніўся, што аніадзін ён нічога не зразумеў; Дын Томас стаяў паціскаючы плячыма і Лавендра Браўн глядзела збянтэжана, але ўсе астатнія прыціснулі ў жаху рукі да ртоў.

— Грым, мой любы, Грым, — ўсклікнула прафесарка, якая была сшакаваная тым, што Гары яе не зразумеў. — Вялізны Сабака-Здань, які часта наведвае цвінтары! Мой любы, ён — прадвеснік... самы горшы прадвеснік... прадвеснік смерці!

Унутры Гары ўсё павалілася. Сабака якога ён бачыў у кнізе “Прадвеснікі Смерці” у краме “Флорыша і Блотса”... сабака ў цяні на Плошчы Магнолій... Лавендра Браўн таксама прыціснула, як і астатнія рукі да роту. Усе азіраліся на Гары; акрамя Герміёны, якая паднялася са свайго месца і рушыла да крэсла на якім сядзела Трэлані.