Читать «Гары Потэр і Вязень Азкабана» онлайн - страница 50

Джаан Роўлінг

Парваці з жахам паглядзела на Рона, што сядзеў за яе спіною і адсунула сваё крэсла.

— У летнім семестры, — працягвала прафесарка, — мы перайдзем да крышталёвага шару... калі скончым вывучаць агнявыя азнакі. Нажаль ў лютым заняткі прыйдзецца прыпыніць з-за эпідэміі на грып. Я сама тады згублю голас. А на пасхальных вакацыях адзін з нас пакіне заняткі назаўжды.

У класе запанавала напружаная цішыня, якая быццам таксама была адкрыта для настаўніцы.

— Я буду вельмі ўдзячна, любая, — звярнулася яна да Лавендры Браўн, якая заціснулася ў спінку свайго крэсла, — калі ты перадаш мне вунь той вялізны срэбны імбрык.

Лавендра з палёгкай на твары паднялася, зняла з паліцы імбрык і паклала яго на стол перад Трэлані.

— Дзякуй, мае дзіця. А то чаго ты страшышся... адбудзецца ў пятніцу шастнаццатага кастрычніка.

Лавендра ўздрыганулася.

— А цяпер, я б хацела, каб вы падзяліліся на пары. Здыміце кубкі з паліцы і падыходдзце да мяне, каб я іх напоўніла гарбатай. Затым сядайце на свае месцы і пійце пакуль не застанецца толькі крышачку на дне. Пасля пракруціце іх тры разы ў левы бок і развярніце дном угору на сподак, пачакайце калі сцячэ апошняя гарбата і перадайце кубкі сваім паплечнікам дзеля чытання. Узоры для чытання вы знойдзеце на старонках пять і шэсць “Развуалявання будучыні”. Я буду рушыць між вамі і даваць сія-тыя падказкі і інструкцыі. А яшчэ, даражэнькі... — перахапіла яна руку Нэвіла, калі той падняўся, — пасля таго, як разаб’еш першы кубак, ці не зробіш ласку ўзяць адзін з блакітных. Ружовыя — мае ўлюбённыя.

І ўсамрэч не паспеў Нэвіл дацягнуцца да паліцы з кубкамі, як адчуўся  грукат разбіваючагася парцаляну. Прафесарка Трэлані схапіла савок і венік, каб прыбрацца. — Адну з блакітных, калі ты ня супраць, сонейка... дзякуй...

Гары і Рон запоўніўшы свае кубкі, вярнуліся на месца і паспрабавалі, як мага хутчэй выпіць сваю, абпаляючую гарбату. Пракруцілі кубкі тры разы, як раіла настаўніца, пачакалі пакуль сальюцца рэшткі і перадалі кубкі адно аднаму.

— Так, — спытаўся Рон, калі яны адчынілі падручнікі на адпаведных старонках, — што ты там бачыш у маім кубку?

— Купу вільготнай карычневай рэчавіны, — адказаў Гары. Моцны пах духмянасцяў у пакоі прымушаў яго адчуваць сябе сонным і дурным.

— Пашырце вашу свядомасць, мае дзіцяняткі, і дазвольце вашым вачам бачыць праз будзённасць, — усклікнула прафесарка Трэлані скрозь змрок.

Гары паспрабаваў узяць сябе ў рукі.

— Так, я бачу нешта нагадваючае скажонны крыж, — прамовіў ён і пракансультаваўшыся з “Развуаляваннем Будучыні” адказаў, — “Крыж” азначае, што ты будзеш мець “выпрабаванні і пакуты”... прабач канечне... але тут ёсць нешта нагадваючае сонца, гэта... “Сонца” азначае “вялізнае шчасце”... так што, будзеш ты мець, як выпрабаванні з пакутамі, так і моцнае шчасце...